Ілава (Польшча): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 75: | Радок 75: | ||
== Тапанімія == |
== Тапанімія == |
||
Самай старажытнай формай назвы Ілава з'яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з'явілася ў лакацыйным дакуменце з 1317 года. У пазнейшых дакументах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакуменце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагоддзі з'явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакументы, выдадзеныя крыжацкім камтурам |
Самай старажытнай формай назвы Ілава з'яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з'явілася ў лакацыйным дакуменце з 1317 года. У пазнейшых дакументах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакуменце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагоддзі з'явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакументы, выдадзеныя крыжацкім камтурам Дзяжгоня, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагоддзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагоддзі была прынята форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 года. З 1 студзеня 1934 года назва была зменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» - ням. горад). З 1945 года польская назвай горада стала «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацверджана 7 мая 1946 г<ref name="zarz">Zarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85).</ref>. |
||
== Мікрараёны Ілавы == |
== Мікрараёны Ілавы == |
Версія ад 19:13, 25 студзеня 2020
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Ілава[2] (польск.: Iława) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Ілаўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Горад размешчаны на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У гадах 1975-1998 горад адміністрацыйна ўваходзіў ў склад альштынскага ваяводства.
Горад знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак[3]. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памезаніі і на тэрыторыі, якую з 16. стагоддзя называлася Верхняй Прусіяй (ням.: Oberland). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд[4]. У адміністрацыйных межах горада знаходзіцца самы вялікі востраў унутры тэрыторыі Польшчы — Вялікая жулава[5], на які можна патрапіць з дапамогай парому[6]. Горад знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які адзначаецца чыстатой паветра і разнастайнасцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Ландшафтны парк «Ілаўскаге Паазер’е»[7].
Ілава — цэнтр адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе блізка горада знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачання Сарнувэк і Тлакавіска, у якія прыязджаюць журналісты[8][9]. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны, ўнікальны ў свеце Элблонгскі канал[10]. Перад другой сусветнай вайной горад называлі «жамчужынай Аберланда»[11]. Над возерам Сільм знаходзіцца адзін з некалькіх у свеце цэнтраў навучання капітанаў марской перавозкі і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манеўраваць марскімі караблямі з дапамогай мінятурных мадэляў[12]. Горад называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там самага старэйшага фестывалю гэтага жанру музыкі ў Еўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka»[13]. У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візітаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы папа рымскі плаваў каякам з моладдзю[14]. Ілава знаходзіцца на Дарозе Святога Якуба — аднаго з самых важных хрысціянскіх шляхоў пілігрымак у свеце), якая вядзе да кафедры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.
Прырода
Паводле дадзеных з 1 студзеня 2009 года, плошча горада складае 21,88 км², што ставіць яго на трэцяе месца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве і на пятае месца па колькасці насельніцтва[15].
Ілава і яго ваколіцы ляжаць у хвалепадобнай марэнай і сандровай тэрыторыі, якая адрозніваецца разнастайнымі формамі рэльефу. У межах горада, на возеры Язёрак (самае доўгае возера ў Польшчы і шостае па велічыні) знаходзіцца востраў Вялікая жулава з астанкамі старажытнапрускага гарадзішча. У наваколлях горада, на сандравых зямлях, знаходзяцца азёры, у асноўным вадасцёкавыя, акружаныя значнымі ляснымі комплексамі. У самой Ілаве, апрача вышэйзгаданага Язёрака, ёсць яшчэ больш за дзясятак дробных азёр (у тым ліку Малы Язёрак, Ілаўскае, Дул). Разам з Эльблонскім каналам азёры і рэкі Ілаўскага возера ўтвараюць шырокую сістэму ўнутранай навігацыі, якая злучае навакольныя вадаёмы. Гэты канал дазваляе плыць ад Ілавы да Балтыйскага мора.
У наваколлі Ілавы, сярод іншых, ёсць:
- Ландшафтны парк Ілаўскага Паазер'я, які мае статус «Зялёныя лёгкія Польшчы»
- Прыродны заказнік «Чэрвіца»
- Прыродны заказнік возера Гаўды
- Прыродны заказнік Ясненскае возера (празрыстасць вады да 15 м)
- Прыродны заказнік возера Караш, запаведнік пад аховай Рамсарскай канвенцыі
- Прыродны заказнік возера Ілгі
- Ландшафтны парк Дылеўскіх пагоркаў
Тапанімія
Самай старажытнай формай назвы Ілава з'яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з'явілася ў лакацыйным дакуменце з 1317 года. У пазнейшых дакументах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакуменце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагоддзі з'явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакументы, выдадзеныя крыжацкім камтурам Дзяжгоня, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагоддзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагоддзі была прынята форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 года. З 1 студзеня 1934 года назва была зменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» - ням. горад). З 1945 года польская назвай горада стала «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацверджана 7 мая 1946 г[16].
Мікрараёны Ілавы
- Старэ място (Стары горад)
- Цэнтрум (Цэнтр)
- Острудзке (Аструдскае)
- Пястовске (Пястоўкае)
- Млодых (Маладых)
- Кармаран
- Ліповы двур (Ліпавы двор)
- Гаерак
- Подлесьнэ (Падлеснае)
- Тшыдзестолеця (Трыццаці гадоў)
- Дзельніца Пшэмыслова (Прамысловы раён)
- Любавске (Любаўскае)
- Каперніка
- Новы сьвят (Новы свет)
- Слонэчнэ (Сонечнае)
- Маріна Ілава
- Войска польскего (Польскага войска)
- Собескего (Сабескага)
Адукацыя
Пачатковыя школы
- Пачатковая школа № 1 імя Мікалая Каперніка
- Пачатковая школа № 2 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Марыі Канапніцкай
- Пачатковая школа № 3 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх алімпійцаў
- Пачатковая школа № 4 імя Польскіх падарожнікаў
- Пачатковая школа № 5 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі
- Калектыў школьна-навучальных устаноў — Пачатковая адмысловая школа
- Пачатковая школа ў Цэнтры пастаяннай адукацыі № 1
Сярэднія і панадгімназыйныя школы
- Калектыў агульнаадукацыйных школаў імя Стэфана Жэромскага
- Калектыў школаў імя Герояў верасня 1939
- Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Мая
- Адмысловы школьна-навучальны асяродак
- Цэнтр адукацыі
- Цэнтр адукацыі дарослых «Альфа»
- Цэнтр прафесійнай адукацыі
- Цэнтр пастаяннай адукацыі № 1 (у папраўчай ўстанове)
- Ліцэй для дарослых «Эдума»
Вышэйшыя школы
- філіял Вышэйшай школы імя Паўла Ўлодковіца у Плоцку
- Гданскі тэхнічны ўніверсітэт — Эксперыментальны цэнтр факультэта акіянічнай тэхнікі і суднавых тэхналогій у Ілаве
- Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні — Аддзел гідрабіялогіі (лімналагічная станцыя) у Ілаве
- Морская акадэмія у Гдыні — Навукова-даследчы цэнтр манеўравання караблёў (Школа капітанаў) у Ілаве
- Універсітэт Казіміра Вялікага у Быдгашчы — Настаўніцкі каледж замежных моў у Ілаве
Мастацкія школы
- Пачатковая дзяржаўная музычная школа 1. ступені імя Тадэвуша Бэрда
Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815407011-0964650?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Jeziorak najdłuższe Jezioro w Polsce (польск.).
- ↑ GC6G220 #Rzeka Tynwałd# (Traditional Cache) in Warmińsko-Mazurskie, Poland created by Palin1992@ (польск.). geocaching.com. Праверана 24 лістапада 2017.
- ↑ Iława: Wielka Żuława – największa śródlądowa wyspa w Polsce – Moje Mazury (польск.).
- ↑ Prom na wyspę Wielka Żuława, Chodkiewicza Jana Karola, hetm. 14-202 – Prom, numer telefonu (польск.). mapa.targeo.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
- ↑ Mazury Travel – Portal Warmii i Mazur W-M ROT – Rekreacja: Iława (польск.). mazurytravel.com.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
- ↑ eholiday.pl Sarnówek (польск.).
- ↑ Tłokowisko Ośrodek Wypoczynkowy Telewizja Polska S.A. (польск.).
- ↑ Iława (польск.). polskieszlaki.pl. Праверана 25 студзеня 2020.
- ↑ Iława na starych pocztówkach – Moje Mazury (польск.). mojemazury.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
- ↑ Szkoła Kapitanów na jeziorze Slim pod Iławą – Moje Mazury (польск.). mojemazury.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
- ↑ Edupedia – Iława (Słownik nazw geograficznych) (польск.). edupedia.
- ↑ Papieska Kalwaria (польск.).
- ↑ Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym (польск.). Główny Urząd Statystyczny. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2013. Праверана 20 жніўня 2009.
- ↑ Zarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85).