Арцём Сяргеевіч Гурэнка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
перайшоў у «Віцебск»
Makenzis (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
|2018| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Дынама Мінск|Дынама (Мінск)]]|20 (0)
|2018| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Дынама Мінск|Дынама (Мінск)]]|20 (0)
|2019| {{Сцяг|Літва||20px}} [[ФК Рыцярэй|Рыцярэй (Вільнюс)]]|15 (3)
|2019| {{Сцяг|Літва||20px}} [[ФК Рыцярэй|Рыцярэй (Вільнюс)]]|15 (3)
|2019 — | {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Віцебск|Віцебск]]| }}
|2019 — | {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Віцебск|Віцебск]]|35 (3) }}
| нацыянальная зборная = {{футбольная кар’ера
| нацыянальная зборная = {{футбольная кар’ера
|2012|{{Сцяг|Беларусь||20px}} [[Юніёрская зборная Беларусі па футболе|Беларусь (да 19)]]|3 (0)
|2012|{{Сцяг|Беларусь||20px}} [[Юніёрская зборная Беларусі па футболе|Беларусь (да 19)]]|3 (0)
|2013 — 2016|{{Сцяг|Беларусь||20px}} [[Моладзевая зборная Беларусі па футболе|Беларусь (да 21)]]|14 (0) }}
|2013 — 2016|{{Сцяг|Беларусь||20px}} [[Моладзевая зборная Беларусі па футболе|Беларусь (да 21)]]|14 (0) }}
| абнаўленне дадзеных аб клубе = 15 жніўня 2019
| абнаўленне дадзеных аб клубе = 09 09 2020
| абнаўленне дадзеных аб зборнай = 15 жніўня 2017
| абнаўленне дадзеных аб зборнай = 15 жніўня 2017
}}
}}

Версія ад 11:24, 9 верасня 2020

Футбол
Арцём Гурэнка
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Гурэнка
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1994(1994-06-18)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см[2]
Вага 69 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2011 — 2014 Беларусь Мінск 1 (0)
2013 — 2014   Беларусь Мінск-2 57 (6)
2015 — 2016 Літва Тракай 59 (13)
2017 Літва Судува (Марыямпале) 8 (0)
2017 Беларусь Слуцк 10 (1)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 20 (0)
2019 Літва Рыцярэй (Вільнюс) 15 (3)
2019 — Беларусь Віцебск 35 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013 — 2016 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 09 09 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2017

Арцём Гурэнка (нар. 18 чэрвеня 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

З’яўляецца сынам вядомага беларускага футбаліста і трэнера Сяргея Гурэнкі.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец клуба «Мінск», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць клуба «Брэст», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2013—2014 гадах выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе.

Па заканчэнні сезону 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Арцём перайшоў у літоўскі клуб «Тракай». У складзе «Тракая» замацаваўся ў аснове, двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату краіны. У лістападзе 2016 года ездзіў на прагляд у маскоўскі «Лакаматыў»[3]. Сезон 2017 пачаў у складзе «Судувы»[4], аднак па пагадненні бакоў пакінуў каманду ўжо ў маі 2017 года.

Пасля зыходу з «Судувы» падтрымліваў форму з мінскім «Дынама», дзе галоўным трэнерам быў яго бацька. У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. У складзе «Слуцка» стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт з клубам[6].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[7]. У першай палове сезону 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, з лета стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[8].

У сакавіку 2019 зноў апынуўся ў Літве, стаўшы іграком клуба «Рыцярэй» (былы «Тракай»)[9]. У жніўні 2019 года папоўніў склад «Віцебска»[10].

Міжнародная

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі, у кастрычніку 2012 года прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

З 2013 па 2016 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі. У студзені 2014 года ўдзельнічаў у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе разам з беларускай камандай стаў бронзавым прызёрам.

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі