Крыштаф Станіслаў Завіша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 53: Радок 53:
[[Катэгорыя:Старосты менскія]]
[[Катэгорыя:Старосты менскія]]
[[Катэгорыя:Старосты чачэрскія]]
[[Катэгорыя:Старосты чачэрскія]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне]]

Версія ад 15:12, 27 студзеня 2021

Крыштаф Станіслаў Завіша
польск.: Krzysztof Stanisław Zawisza
Крыштаф Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862
Крыштаф Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
23-і ваявода менскі
26 лютага 1720 — 15 жніўня 1721
Папярэднік Крыштаф Зяновіч
Пераемнік Ян Казімір Жаба
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1710

Нараджэнне 20 красавіка 1660(1660-04-20)
Смерць 15 жніўня 1721(1721-08-15) (61 год)
Месца пахавання
Род Завішы
Бацька Андрэй Казімір Завіша
Маці Аляксандра з Агінскіх
Жонка Тэрэза з Тышкевічаў[d][1]
Дзеці Барбара з Завішаў і Ігнацы Завіша
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыштаф Станіслаў Завіша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павета — 15 жніўня 1721) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст. Ваявода менскі1720), староста менскі1685) і чачэрскае1684)[2].

Біяграфія

З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Андрэя Казіміра і Аляксандры Агінскай. Па смерці бацькі выхоўваўся дзядзькам вялікім канцлерам літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве.

Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці: некалькі разоў абіраўся дэпутатам на соймы, іхні маршалак у 1697, 1718 і 1720. Спачатку падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, аднак у Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[3].

Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. Адзін з асноўных фундатараў капліцы Святога Феліцыяна ў касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры калегіуме езуітаў у Мінску. Па смерці ў ёй жа быў пахаваны[4].

Бацька Ігнацыя Завішы.

Творчасць

Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасць бяз зменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Барбарай Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мелодыяў» (1728) і інш.

Найбольш значнае з літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — яго мемуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVIIXVIII стст.

Зноскі

  1. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 210. — 377 с.
  2. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
  3. Уладзімір Мархель. Завіша Крыштоф Станіслаў // ЭВКЛ С. 638.
  4. Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі