Аўстра-Венгрыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Goshaproject (размовы | уклад)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Радок 116: Радок 116:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Аўстра-Венгрыя з'явілася ў [[1867]] г. у выніку двухбаковай [[Аўстра-венгерскі дагавор|дагаворы]], рэфармаваннай [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскую імперыю]] (якая, у сваю чаргу, была створана ў [[1804]] г.).
Аўстра-Венгрыя з'явілася ў [[1867]] г. у выніку двухбаковага [[Аўстра-венгерскі дагавор|дагавора]], рэфармаваннай [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]] (якая, у сваю чаргу, была створана ў [[1804]] г.).


У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў [[Саюз трох імператараў]] з Германіяй і Расіяй, затым у [[Траісты саюз]] з Германіяй і Італіяй. У [[1914]] у складзе блока [[Цэнтральныя дзяржавы|Цэнтральных дзяржаў]] (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]].
У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў [[Саюз трох імператараў]] з Германіяй і Расіяй, затым у [[Траісты саюз]] з Германіяй і Італіяй. У [[1914]] у складзе блока [[Цэнтральныя дзяржавы|Цэнтральных дзяржаў]] (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]].

Версія ад 22:54, 24 чэрвеня 2021

Гістарычная дзяржава
Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рейсхраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана
Die im Reichsrat vertretenen Konigreiche und Lander und die Lander der heiligen ungarischen Stephanskrone
Герб Аўстра-Венгрыі Сцяг Аўстра-Венгрыі
Герб Аўстра-Венгрыі Сцяг Аўстра-Венгрыі
Дэвіз: ««Viribus Unitis»
(Аб'яднанымі намаганнямі)
«Indivisibiliter ac Inseparabiliter»
(Непадзельна і непарыўна)»
Гімн: «Gott erhalte, Gott beschütze»
(Божа, беражы, Божа, абараняй)
Тэрыторыя імперыі ў 1914
Тэрыторыя імперыі ў 1914
< 
 >
 >
 >
 >
 >
 >
 >
1867 — 1918

Сталіца Вена (фактычная)
Будапешт
Мова(ы) Нямецкая, венгерская
Афіцыйная мова нямецкая і венгерская мова
Грашовая адзінка Гульдэн (1867—1892)
крона (1892—1918)
Плошча 676,615 тыс. км² (1910)
Насельніцтва 52.749.900 чал. (1914)
Форма кіравання Дуалістычная манархія
Дынастыя Габсбургі
Імператар
 • 18671916 Франц Іосіф I
 • 19161918 Карл I
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўстра-Венгрыя (ням.: Österreich-Ungarn, венг.: Ausztria-Magyarország) — дуалістычная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў 18671918. Найбуйнейшая дзяржава Еўропы свайго часу (акрамя Расійскай імперыі).

Назва

Афіцыйна дзяржава мела назву Каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана, аднак фактычна больш распаўсюджанымі поўнымі назвамі былі Аўстра-Венгерская манархія, Аўстра-Венгерская імперыя, Дунайская манархія або Дуалістычная манархія. Для вызначэння органаў дзяржаўнай улады выкарыстоўваўся прыметнік K. und k. або k. u. k.kaiserlich und königlich, імператарскі і каралеўскі. Вымаўленне скарачэння прывяло да з'яўлення сярод шматнацыянальнага народа дзяржавы жартоўных назваў Кук-імперыя і Каканія.

Межы

На поўначы Аўстра-Венгрыя межавала з Саксоніяй, Прусіяй і Расіяй, на ўсходзе — з Румыніяй і Расіяй, на поўдні — з Румыніяй, Сербіяй, Турцыяй, Чарнагорыяй і Італіяй і абмывалася Адрыятычным морам, а на захадзе — з Італіяй, Швейцарыяй, Ліхтэнштэйнам і Баварыяй. (З 1871 г. Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі).

Адміністрацыйны падзел

Як дуалістычная дзяржава, Аўстра-Венгрыя падзялялася на дзве асобна кіруемыя часткі — Цыслейтанію (аўстрыйскую), пад уладай кайзера і Рэйхсрата, і Транслейтанію (венгерскую), пад уладай венгерскага караля і будапешцкага Парламента. Такім чынам, у аўстрыйскую частку ўваходзілі землі, населеныя немцамі, чэхамі, славакамі, украінцамі, славенцамі і палякамі, а ў Транслейтаніі жылі венгры, румыны і харваты. Пры гэтым, пасады і кайзера, і караля займала адна асоба, якая і з'яўлялася аўстра-венгерскім імператарам. Імперскім намеснікам у Аўстрыі быў міністр-прэзідэнт, а ў Венгрыі - прэм'ер-міністр. Анексаваная ў 1908 Боснія кіравалася асобна і не падпадала пад гэты падзел.

Гісторыя

Аўстра-Венгрыя з'явілася ў 1867 г. у выніку двухбаковага дагавора, рэфармаваннай Аўстрыйскай імперыі (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 г.).

У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 у складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну.

Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы саюз.

Узброеныя сілы

Распад

Адначасова з паражэннем у вайне Аўстра-Венгрыя распалася (лістапад 1918): Аўстрыя (у складзе нямецкамоўных земляў) абвясціла сябе рэспублікай, у Венгрыі кароль з дынастыі Габсбургаў быў зрынут, а Чэшскія землі і Славакія ўтварылі новую незалежную дзяржаву — Чэхаславакію. Славенскія, харвацкія і баснійскія землі ўвайшлі ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929Югаславія). Кракаўская зямля і тэрыторыі з пераважным украінскім насельніцтвам (вядомыя ў складзе Аўстра-Венгрыі як Галіцыя) адышлі да яшчэ адной новай дзяржавы — Польшчы. Трыест, паўднёвая частка Ціроля, а некалькі пазней і Фіуме (Рыека) былі анексіраванны Італіяй. Трансільванія і Букавіна ўвайшлі ў склад Румыніі.

Гл. таксама

Спасылкі