Саюз трох імператараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Саюз трох імператараў» — сукупнасць пагадненняў паміж Расіяй, Германіяй і Аўстра-Венгрыяй, складзеных у 1873, 1881 і 1884 гадах.

Першы дагавор 1873 года[правіць | правіць зыходнік]

25 мая (6 чэрвеня1873 года падчас візіту цара і міністра замежных спраў Расіі А. М. Гарчакова ў Вену Аляксандр II і Франц Іосіф I падпісалі ў Шонбрунскім палацы (пад Венай) пагадненне. Яно магло быць скасавана толькі праз 2 годы пасля папярэджання аднаго з бакоў. 11 (23) кастрычніка 1873 года да гэтага пагаднення далучылася і Германія. Гэтым быў пакладзены пачатак «Саюзу трох імператараў».

У 1878 годзе дагавор быў моцна пахіснуты падчас руска-турэцкай вайны, калі на Берлінскім кангрэсе Бісмарк падтрымаў Аўстрыю супраць Расіі.

Другі дагавор 1881 і 1884 гады[правіць | правіць зыходнік]

6 (18) чэрвеня 1881 года ў Берліне быў падпісаны новы дагавор трох імператараў. Берлінскім дагаворам было падпісана пагадненне аб узаемных гарантыях паміж Расіяй, Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Дагавор быў складзены на 3 года і падоўжаны 15 (27) сакавіка 1884 года яшчэ на 3 года.

Значэнне дагавора было падарвана абвастрэннем у 1885—1886 гадах аўстра-рускіх адносін з-за пытання замежнапалітычнай арыентацыі Балгарыі і сербска-балгарскай вайны. «Саюз трох імператараў» канчаткова распаўся, пасля чаго ў 1887 годзе быў складзены руска-германскі дагавор перастрахоўкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]