Рагачоўскае староства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагачоўскае староства
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1556
Дата скасавання 1772

Рагачоўскае староства (польск.: Starostwo Rohaczewskie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Цэнтр — Рагачоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рагачоўскае староства створана ў 1556 годзе з Рагачоўскай воласці. У 1563 годзе са складу староства тром полацкім шляхціцам, замест занятых маскоўскімі войскамі маёнткаў, часова наданы Званец і Хлобін.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў у складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства.

У 1576 годзе ў складзе староства вядомы сёлы Бохань і Кулігоўка, а таксама існаванне Рагачоўскага замка.

Староства пацярпела ў вайну 1654—1667 гадоў ад уварвання казакоў пад камандаваннем І. Залатарэнкі і яго брата В. Залатарэнкі[1].

У 1760-1770-я гады ў старостве часова праводзіліся суды і павятовыя сеймікі Рэчыцкага павета[2].

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) частка тэрыторыі, а пасля 2-га падзелу (1793) цалкам у складзе Расійскай імперыі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Люстрацыі 1765 года, у складзе староства заставаўся маёнтак Рагачоў і 27 вёсак, агулам больш за 700 двароў. Староства падзялялася на Задняпроўскае (за р. Днепр), Задруцкае (за р. Друць) і Рагачоўскае войтаўствы, а таксама на дзяржавы з вёскамі.

  • Задняпроўскае войтаўства: в. Фундамінка, в. Нігоўка, в. Сямёнаўка, в. Гадзіловічы, в. Зборава, в. Ічэжыча, в. Шапчыцы, в. Крупля, в. Хадасовічы, в. Турск.
  • Задруцкае войтаўства: в. Лучын, в. Стрэнкі, в. Забалацце, в. Хапаны, в. Заполле, в. Касцешава, в. Каласы, в. Навосцце, в. Задруцце.
  • Рагачоўскае войтаўства: в. Шчыбрын, в. Станкоў, в. Стараселле, в. Кісцяні, в. Медэра, в. Вілягоўка, в. Тошчыца, в. Вішчын.
    • Дзяржава Расохі (Расочыцы): в. Расохі.
    • Дзяржава Хлусы: в. Хлусы, в. Калеснікава, в. Слабада Дубадзелаўская.
    • Дзяржава Галавачы: в. Галавачы, в. Рудня (Мікуліч).
    • Дзяржава Лозаў: в. Лозаў.
    • Дзяржава Стоўпня: в. Стоўпня, в. Ухты, в. Хімы.
    • Дзяржава Навітоўка і Бабічы: в. Навітоўка, в. Бабічы.
    • Дзяржава Мяркатовічы: в. Мяркатовічы, в. Прыклвца, в. Буда Барова, в. Буда Лясова, в. Гарадок, в. Батвінава, в. Вітвіца.
    • Дзяржава Лукі: в. Лукі, в. Беліца, в. Краснагора Слабада.
    • Дзяржава Сяназонткі: в. Сяназонткі.

Старосты[правіць | правіць зыходнік]

На ўрадзе Рагачоўскага старосты вядомы:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. (польск.)
  2. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — T. IX. — Warszawa, 1880—1914. — S. 688. (польск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX. — Warszawa, 1880—1914. — S. 686—691;
  • Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. — Мн.: Беллітфонд, 2003. — ISBN 985-6576-08-3;
  • Насевіч В. Л. Рагачоўская воласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13. — С. 197.
  • Насевіч В. Рагачоўская воласць // ЭГБ. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 41;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]