Альберта Джылардзіна
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Gilagol[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 ліпеня 1982[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Італія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Джэноа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберта Джылардзіна (італ.: Alberto Gilardino; нар. 5 ліпеня 1982) — італьянскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Джэноа».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Джылардзіна пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сезоне 1999/2000. За гэты сезон ён правёў 17 матчаў у лізе і забіў 3 галы. Наступны сезон гулец правёў у «Вероне», якая купіла яго за 5 мільёнаў еўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сезоны ў клубе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.
Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў еўра, задаволіўшы запыт былога трэнера «Вероны» Чэзарэ Прандэлі. У новым клубе Альберта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 года Джылардзіна быў прададзены ў «Мілан» за 24 мільёны еўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілан» у чэмпіянаце, але не здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, не забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.
25 мая 2008 года спартыўны дырэктар «Фіярэнціны» Панталеа Корвін пацвердзіў, што дамоўленасць з «Міланам» па набыцці Джылардзіна дасягнута, і 28 мая Альберта перайшоў у склад фларэнційскага клуба за 15 мільёнаў еўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнер «Фіярэнціны» Чэзарэ Прандэлі раней працаваў з Джылардзіна ў «Парме».
30 снежня 2011 года Джылардзіна паспяхова прайшоў медабследаванне ў «Джэноа» і 4 студзеня 2012 года падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 гады. 31 жніўня 2012 года гулец перайшоў у «Балонню» на правах гадавой арэнды.
5 ліпеня 2014 года было абвешчана пра пераход гульца ў кітайскі клуб «Гуанчжоу Эвергранд» за 5 млн еўра[4]. Да гэтага ў кітайскі клуб быў запрошаны партнёр Альберта па зборнай Італіі Алесандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 года Альберта накіраваўся ў «Фіярэнціну» на правах арэнды.
28 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Джылардзіна ў «Палерма»[5]. 7 ліпеня 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Эмпалі»[6], аднак ужо ў студзені 2017 года пакіуў яго, каб далучыцца да «Пескары»[7]. Па выніках сезона 2016/17 «Пескара» страціла месца ў Серыі A, і Джылардзіна пакінуў клуб.
У кастрычніку 2017 года стаў іграком клуба «Спецыя» з Серыі B. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў каманду.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Джылардзіна гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Афінах, атрымаўшы бронзавы медаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2004 годзе. На цяперашні момант Джылардзіна з’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 года).
Альберта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце свету 2006. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі, у дадатковы час паразіўшы каркас брамы і аддаўшы галявы пас на Алесандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 года Джылардзіна прыняў капітанскую павязку ў Даніэле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысць Італіі з лікам 2:0.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8] і неўзабаве атрымаў трэнерскую ліцэнзію[9]. У лютым 2019 года ўзначаліў аматарскі клуб «Рэдзата» з Серыі D[10].
У сезоне 2019/20 быў галоўным трэнерам клуба «Про Верчэлі», а ў верасні 2020 года ўзначаліў «Сіену», якая толькі перарэгістравалася пад новай юрыдычнай асобай і стала выступаць у Серыі D. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб, анжак ужо ў лютым вярнуўся на пасаду. Па выніках сезона 2020/21 «Сіена» выйшла ў Серыю C, аднак пасля дрэннага пачатку сезона 2021/22 у кастрычніку 2021 года Джылардзіна быў звольнены.
У ліпені 2022 года ўзначаліў моладзевую каманду «Джэноа», а ў снежні 2022 года стаў галоўным трэнерам асноўнай каманды. Па выніках сезона 2022/23 вярнуў «Джэноа» ў Серыю A.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Мілан»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2007
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2007
«Гуанчжоу Эвергранд»:
- Чэмпіён Кітая: 2014
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Італія:
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Alberto Gilardino // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ALBERTO GILARDINO // Argentine Soccer Database
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ Gilardino vicino al Guangzhou: il Genoa accetta l’offerta. Gazzetta.it.
- ↑ Альберто Джилардино стал игроком «Палермо». football.by.
- ↑ Джилардино подписал контракт с «Эмполи» до 2018 года. by.tribuna.com.
- ↑ Джилардино перешел в «Пескару». by.tribuna.com.
- ↑ Джилардино завершил карьеру игрока. by.tribuna.com.
- ↑ Пирло, Джилардино, Тиаго Мотта и Батистута получили тренерские лицензии. by.tribuna.com.
- ↑ Джилардино возглавил любительский клуб «Редзато», который борется за выход в серию C. by.tribuna.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альберта Джылардзіна
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Б’ела
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі зборнай Італіі па футболе
- Ігракі ФК П’ячэнца
- Ігракі ФК Элас Верона
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Фіярэнціна
- Ігракі ФК Джэноа
- Ігракі ФК Балоння
- Ігракі ФК Гуанчжоу Эвергранд
- Ігракі ФК Палерма
- Ігракі ФК Эмпалі
- Ігракі ФК Пескара
- Ігракі ФК Спецыя
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіянат свету па футболе 2006
- Футбольныя трэнеры Італіі
- Трэнеры ФК Про Верчэлі
- Трэнеры ФК Сіена
- Трэнеры ФК Джэноа