Альфрэд Хічкак
Альфрэд Хічкак | |
---|---|
англ.: Alfred Hitchcock | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1980[5][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Вялікабрытанія ЗША |
Бацька | William Hitchcock[d] |
Жонка | Alma Reville[d][4] |
Дзеці | Pat Hitchcock[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, мантажор, тэлепрадзюсар, кінаакцёр, тэлерэжысёр, аператар-пастаноўшчык, рэжысёр, прадзюсар, акцёр |
Кірунак | трылер[d], фільм жахаў, psychological thriller film[d], нямое кіно, драматычны фільм, psychological horror film[d], фільм нуар[d], фільм-містэрыя[d], баявік і прыгодніцкі фільм |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000033 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альфрэ́д Джо́зеф Хі́чкак[8] (англ.: Alfred Joseph Hitchcok; 13 жніўня 1899 — 29 красавіка 1980) — англійскі кінарэжысёр, кінапрадзюсар і сцэнарыст. Працаваў у Вялікабрытаніі і ЗША. Яго імя звязваюць з станаўленнем жанру «трылер» і з паняццем «саспенс» у кіно. У сваіх фільмах Хічкак па-майстэрску ствараў атмасферу трывожнай няпэўнасці, напружанага чакання, прадчування чагосьці жудаснага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вядома, што прадзед Альфрэда Хічкака Чарлз Хічкак жыў у Стратфардзе — прадмесці Лондана — і быў рыбаком. Яго сын Джозеф разам з бацькам, яго братамі і сябрамі таксама займаліся рыбным промыслам. У 1851 годзе ён ажаніўся з ірландкай Эн Махоні. Яна была каталічкай, як і большасць карэнных ірландцаў, але па замужжы перайшла на пратэстанцкую веру, каб не адрознівацца ад большасці англічан. Пасля жаніцьбы Джозеф Хічкак змяніў рыбны промысел на гандаль садавіной і гароднінай.
Джозеф і Эн мелі дзевяцёра дзяцей. Бацькаву справу перанялі толькі сыны Альфрэд і Уільям — будучы бацька Альфрэда Хічкака. У 1887 годзе Уільям Хічкак пабраўся шлюбам з ірландкай (а таму і каталічкай), дачкой стратфардскага паліцэйскага Эмай Джэйн Уілэн. Цяпер ужо ён змяніў сваю веру — вянчанне прайшло паводле абраду рымскай каталіцкай царквы, і Уільям Хічкак стаў католікам. Праз тры гады, у 1890 годзе, у іх нарадзіўся сын, якога назвалі ў гонар бацькі Уільямам, а яшчэ праз два гады — дачка Элен Кэтлін.
У 1896 годзе сям’я пераехала ў Лейтанстоўн, дзе Хічкакі нанялі ў колішняга гандляра гароднінай невялікі дом па адрасе The High Road 517. У той час Лейтанстоўн быў невялікім прадмесцем Лондана, які адносіўся да графства Эсэкс і месціўся за 5 міль на поўнач ад цэнтральнай часткі Лондана. У цяперашні час Лейтанстоўн увайшоў у склад ўсходняй часткі Лондана.
Альфрэд Хічкак нарадзіўся 13 жніўня 1899 года ў Лондане. Скончыў езуіцкую школу Святога Ігнація. Строгія парадкі ў школе зрабілі важкі ўплыў на будучае жыццё і творчасць. У 1920 годзе пачынае рабіць у кінастудыі электрыкам, потым — дызайнерам цітраў у кінакампаніі Famous Players-Lasky, куды праз год уладкоўваецца мантажоркай яго будучая жонка Альма Рэвіль. Сваю жонку Хічкак любіў усё жыццё, дармо што ён меў досыць няпросты характар, спецыфічнае пачуццё гумару і вялікую схільнасць да здзекаў з людзей.
У 1920 г. працуе над першым фільмам як рэжысёр — «Заўсёды гавары сваёй жонцы». У 1922 г. здымае свой першы трылер «Кватарант», а ў 1934 — першы з шасці сваіх знакамітых фільмаў — «Чалавек, які ведаў зашмат».
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны (1939) пераязджае ў ЗША, дзе супрацоўнічае з легендарным прадзюсарам Генры Сэлзнікам. Апошні вельмі часта ўмешваўся ў работу Хічкака, але забяспечваў яго ўсімі патрэбнымі сродкамі. Здымае фільм «Рэбека», які атрымлівае «Оскар» у катэгорыі «найлепшы фільм». У 1948 г. здымае свой першы каляровы фільм «Вяроўка»
У 1940-я гг. А. Хічкак здымаў прыкладна адзін фільм на год, а з 1948 г. сам жа з’яўляўся іх прадзюсарам. Яго ўлюбёнымі акцёрамі былі Кэры Грант, Джэймс Сцюарт, Грэйс Келі. Вяршыні сваёй кар’еры ён дасягнуў у 1950-я гг.
Пачынаючы з фільма «Марні» (1962) работы А. Хічкака ўспрымаліся публікай і крытыкамі даволі стрымана. Але, не зважаючы на крытычныя адносіны да камерцыйнага галівудскага кінематографа, на фільмы Хічкака станоўча адгукаліся крытыкі французскай «новай хвалі». Франсуа Труфо нават наследаваў яго стыль у некаторых сваіх стужках.
У 1976 годзе на экраны выходзіць апошні фільм, зняты Хічкакам, — «Сямейная змова». У 1979 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўручыў Хічкаку прэмію «За дасягненні ўсяго жыцця»[9]. Незадоўга да сваёй смерці Хічкака ўганаравалі званнем [9].
На схіле свайго жыцця Хічкак разам са сцэнарыстамі Джэймсам Косціганам і Эрнестам Леманам працаваў над сцэнарыем да шпіёнскага трылера «Кароткая ноч». Тым не менш, фільм так і не быў зняты. Галоўным чынам да гэтага прычынілася рэжысёрава здароўе і праблемы, звязаныя са здароўем яго жонкі, якая перанесла інсульт. Сцэнарый быў надрукаваны пасмяротна.
Хічкак памёр ва ўзросце 80 гадоў у сябе дома, у Лос-Анджэлесе, ад нырачнай недастатковасці ў 09:17 29 красавіка 1980 года. Яго пахаванне праходзіла ў касцёле на Бэвэрлі-Хілз. Цела крэміравалі, а прах развеялі над Ціхім акіянам[10][11].
Унёсак у кінематограф
[правіць | правіць зыходнік]Натхнёны карцінамі нямецкіх экспрэсіяністаў, Хічкак пачаў працаваць у кіно — спачатку ў Англіі, а з 1939 года ў ЗША. Усяго ён стварыў 55 поўнаметражных стужак, шмат якія з іх сталі класікай сусветнага кінематографа. Акрамя таго, Альфрэд Хічкак зняў яшчэ і 21 тэлефільм для серыі «Альфрэд Хічкак прадстаўляе» і два дакументальныя фільмы (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 кінаработы (адна з іх — «Нумар 13») засталіся незавершаныя. Альфрэд Хічкак і сёння з’яўляецца адным з самых шанаваных і папулярных кінарэжысёраў.
Хічкак вядомы таксама сваімі камеа. Ён любіў эпізадычна з’яўляцца ў сваіх фільмах: то як выпадковы мінак, то як пустацікавец. Часцей за ўсё яго ролі былі маленькія, без слоў, але ў некаторых ён завязвае кароткія дыялогі з галоўнымі героямі. Такім парадкам ён паяўляўся амаль ва ўсіх сваіх позніх фільмах. Хічкак, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, імкнуўся стварыць вакол сябе містычную атмасферу, акружаў сябе арэолам таямнічасці.
Рэжысёрскі почырк
[правіць | правіць зыходнік]Фільмы Хічкака заснаваныя на страху і саспенсе. Яго героі — людзі, які трапілі ў пастку акалічнасцей. Іншая агульная тэма яго фільмаў — узаеміны мужчыны і жанчыны, часта гэта даволі цынічны погляд на рамантыку.
Сярод упадабаных кінематаграфічных прыёмаў Хічкака варта адзначыць здымку з пункта гледжання персанажа, гэта значыць здымку камерай з такога аспекту, каб глядач бачыў сцэну як бы вачыма персанажа. Хічкаку таксама прыпісваюць вынаходства вельмі хуткага і дробавага мантажу, ярка прадэманстраванага ў знакамітай сцэне забойства ў душы ў фільме «Псіха». Цяпер гэту манеру мантажу часта завуць «эмтывішным мантажом», таму што ў 1990-х яе шырока адаптавалі рэжысёры музыкальных відэакліпаў, якія дэманстраваліся на тэлеканале MTV. Такі мантаж пачаў таксама часта выкарыстоўвацца ў трэйлерах.
Была заўважана і фірменная прыхільнасць Хічкака здымаць у галоўных ролях халодных бландзінак (Грэйс Келі, Вера Майлз, Кім Новак, Джанет Лі, Ціпі Хэдрэн, Клод Жад).
Асабістыя якасці
[правіць | правіць зыходнік]Сучаснікі Хічкака кажуць, што на першым часе ён здаваўся мілым чалавекам, але доўга трываць яго ў якасці суразмоўцы было немагчыма[12]. У дзяцінстве Хічкак быў даволі нелюдзімы[12]. Аўтар кнігі «Цёмны бок генія» біёграф Хічкака Дональд Спота паказвае яго як жорсткага, баязлівага чалавека[13].
Хічкак быў педантам: напрыклад, біяграфіі сваіх герояў ён распрацоўваў з асаблівай дбайнасцю, не прапускаючы ніводнай дробнай дэталі[14]. Таксама рэжысёр страшэнна любіў чысціню. Пасля карыстання ракавінай ён выціраў саму ракавіну і кран трыма ручнікамі[15].
Хічкак меў досыць спецыфічнае пачуццё гумару. Ён мог паднесці чатырыста вэнджаных рыбін чалавеку, якога нудзіла ад аднаго паху рыбы[16]. Пры здымцы фільма «39 прыступак» галоўным героям прыйшлося хадзіць праз увесь дзень у наручніках, бо рэжысёр, паводле яго сцвярджэння, згубіў ад іх ключ[16]. Вядома таксама пра выпадак, калі Хічкак падараваў Мелані Грыфіт, калі той было 5 год, ляльку з тварам яе маці актрысы Тыпі Хэдрэн, якая ляжала ў цацачнай труне. Прычына гэтага падарунка была ў тым, што паміж Хэдрэн і Хічкакам адбыўся канфлікт на пляцоўцы[16]. Хічкак таксама любіў рассаджваць гасцей на спецыяльныя падушкі, якія робяць непрыстойныя гукі[16]. Аднойчы ён пажартаваў з бацькі пісьменніцы Дафны дзю Мар’ё — акцёрам Джэралдам дзю Мар’ё, запрасіўшы яго ў госці на маскарад. Рэшце запрошаных ён сказаў, што гэта будзе афіцыйны вечар. У выніку ўвесь вечар Мар’ё правёў сярод смокінгаў ў касцюме турэцкага султана[17].
Хічкак на працягу ўсяго жыцця баяўся паліцэйскіх і ні разу не сеў за руль аўтамабіля, бо аднаго разу ў дзяцінстве паліцэйскія за невялікую правіннасць па просьбе Альфрэдавага бацькі замкнулі яго на дзесяць хвілін у камеры[9]. Пасля таго, як яго выпусцілі, паліцэйскі сказаў яму, што менавіта так караюць благіх людзей[18]. У далейшым праз боязь паліцэйскіх шмат якія яго фільмы былі пабудаваны на падсвядомым страху перад несправядлівым абвінавачаннем і пераследам[9].
Хічкак пакутаваў ад авафобіі (або яйцафобіі) — боязі прадметаў авальнай формы[17][19][20][21]. Хічкак пачаў нервавацца, калі афіцыянт прынёс курынае яйка[22].
Альфрэд Хічкак на памяць ведаў назвы і размяшчэнне нью-ёркскіх вуліц, а таксама графік руху цягнікоў у большасці штатаў[15].
Калі ў жонкі Хічкака здарыўся інсульт, ён праз увесь час, пакуль яго жонцы рабілі медыцынскія працэдуры, праседзеў у рэстаранчыку насупраць. У далейшым ён ніколі не набліжаўся да гэтага рэстарана, бо помніў усе тыя пачуцці, якія ён зведаў, калі яго жонка трапіла ў бальніцу[17].
Тэматычныя трылогіі
[правіць | правіць зыходнік]Разглядаючы творчасць Хічкака з пазіцый лаканаўскага псіхааналізу, Славой Жыжэк падзяляе яго самыя славутыя фільмы на тэматычныя трылогіі[23]:
- «Не той чалавек» (1956), «Галавакружэнне» (1958), «На поўнач праз паўночны захад» (1959) — тры фільмы, у якіх галоўных герояў маюць не за тых, кім яны сапраўды з’яўляюцца.
- «Галавакружэнне», «На поўнач праз паўночны захад» і «Псіха» (1960) — галоўныя героі намагаюцца штучна запоўніць пустэчу, выкліканую смерцю каханай жанчыны («Галавакружэнне»), загадкавай фігурай чалавека, якога не існуе («На поўнач праз паўночны захад») і смерцю маці («Псіха»), прычым у апошнім выпадку Норман Бэйтс спрабуе ўваскрасіць матку, заняўшы яе месца ў рэальнасці.
- «На поўнач праз паўночны захад», «Псіха» і «Птушкі» (1963) утвараюць трылогію аб пустаце і дысбалансе ў сямейных стасунках: адсутнасць фігуры бацькі кампенсуецца хваравіта раздзьмутым матчыным суперэга. Уладарная маці галоўнага героя ва ўсіх трох фільмах ставіцца да яго як да сваёй уласнасці і сваім умяшаннем руйнуе яго спробы займець паўнавартасныя стасункі з іншымі жанчынамі.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хічкак стварыў 55 поўнаметражных кінафільмаў, шмат якія з іх сталі класікай сусветнага кінематографа. Апрача таго, Альфрэд Хічкак зняў яшчэ 21 тэлефільм для серыі «Альфрэд Хічкак прадстаўляе» і два дакументальныя фільмы (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 працы засталіся незавершанымі.
Хічкак купіў права на экранізацыю рамана Дэвіда Бэці «Вёска зорак», пасля таго, як яго папярэдні фільм («Сляпы») скасавалі[24]. Сюжэт апавядаў пра тое, як пілоты вайскова-паветраных сіл транспартуюць атамную бомбу, а пасля паломкі выбуховага механізму становяцца смяротнікамі [25]. Але фільм не быў спрадзюсаваны і быў скасаваны ў 1962 годзе.
Фільмаграфію Хічкака можна ўмоўна падзяліць на некалькі перыядаў: Ціхія гады, Брытанская класіка, Марачны Галівуд, Ваенныя гады, Удасканаленне стылю, Чацвёртае дзесяцігоддзе, Майстар саспэнсу, Вялікі пажылы чалавек, Вяртанне дадому[26].
«Брытанскі перыяд». Раннія працы да 1925 года
[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1920 | Кліч юнацкасці / The Call of Youth | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Hugh Ford) | |
1920 | Вялікі дзень / The Great Day | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Hugh Ford) | |
1921 | З’яўленні / Appearances | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Donald Crisp) | |
1921 | Карчма Боні Брыр / The Bonnie Brier Bush | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Donald Crisp) | |
1921 | Небяспечная хлусня / Dangerous Lies | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Paul Powell) | |
1921 | Таямнічая дарога / The Mystery Road | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Paul Powell) | |
1921 | Прынцэса Нью-Ёрка / The Princess of New-York | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Donald Crisp) | |
1922 | Заўсёды расказвай сваёй жонцы / Always Tell Your Wife | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Сурэжысёр (рэжысёр Hugh Croise).
Фільм незавершаны. | |
1922 | Бумеранг кахання/Вечны рух / Love’s Boomerang/Perpetua | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр John S. Robertson) | |
1922 | Чалавек з радзімы / The Man From Home | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр George Fitzmaurice) | |
1922 | Іспанскі камень / Spanish Jade | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр John S. Robertson) | |
1922 | Раскажыце сваім дзецям / Tell Your Children | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Donald Crisp) | |
1922 | Тры жывых здані / Three Live Ghosts | Студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр George Fitzmaurice) | |
1922 | Нумар 13 / Number 13 | Студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Прадзюсар, рэжысёр (фільм застаўся няскончаны) | |
1923 | Белы цень / The White Shadow | Студыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Бэлканам і Вілкаксам | Асістэнт рэжысёра, суаўтар сцэнарыя, мантажор, мастак-пастаноўшчык.
(рэжысёр Graham Cutts) | |
1923 | Кабета — кабеце / Woman to Woman | Студыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Белканам і Вілкаксам | Асістэнт рэжысёра, суаўтар сцэнарыя, мастак-пастаноўшчык
(рэжысёр Graham Cutts) | |
1924 | Гарачая прыгода / The Passionate Adventure | Студыя ў Іслінгтане, кампанія Gainsborough Pictures | Асістэнт рэжысёра, сцэнарый, мастак-пастаноўшчык
(рэжысёр Graham Cutts) | |
1925 | Нягоднік / The Blackajard | Студыя UFA, Берлін, Германія | Асістэнт рэжысёра, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык
(рэжысёр Graham Cutts) | |
1925 | Грэхападзенне ханжы / The Prude’s Fall | Студыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Белканам і Вілкаксам | Асістэнт рэжысёра, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык
(рэжысёр Graham Cutts) |
«Брытанскі перыяд». Нямыя фільмы (1925—1929)
[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1925 | Сад уцех / Pleasure Garden | |||
1926 | Горны арол / The Mountain Eagle | |||
1926 | Кватарант / The Lodger | |||
1927 | Уніз па схіле / Downhill | |||
1927 | Лёгкія паводзіны / Easy Virtue | |||
1927 | Рынг / The Ring | |||
1927 | Фермерава жонка / The Farmer’s Wife | |||
1928 | Шампанскае / Champagne | |||
1929 | Чалавек з вострава Мэн / The Manxman | |||
1929 | Шантаж (нямая версія) / Blackmail (silent version) |
«Першы галівудскі перыяд» (1940—1947)
[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1940 | Рэбека / Rebecca | |||
1940 | Замежны карэспандэнт / Foreign Correspondent | |||
1941 | Містар і місіс Сміт / Mr. & Mrs. Smith | |||
1941 | Падазрэнне / Suspicion | |||
1942 | Дыверсант / Saboteur | |||
1943 | Цень сумніву / Shadow of a Doubt | |||
1944 | Ратавальная лодка / Lifeboat | |||
1944 | Шчаслівай дарогі / Bon Voyage | (кароткаметражны фільм) | ||
1944 | Прыгода на Мадагаскары / Aventure malgache | (кароткаметражны фільм) | ||
1945 | Зачараваны / Spellbound | |||
1946 | Благая слава / Notorious | |||
1947 | Справа Парадайна / The Paradine Case |
«Другі галівудскі перыяд» (1948—1957)
[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1948 | Вяроўка / Rope | |||
1949 | Пад знакам казярога / Under Capricorn | |||
1950 | Страх перад сцэнай / Stage Fright | |||
1951 | Незнаёмцы ў цягніку / Strangers on a Train | |||
1952 | Я спавядаюся / I Confess | |||
1954 | У выпадку забойства набірайце «М» / Dial M for Murder | |||
1954 | Акно на двор / Rear Window | |||
1955 | Злавіць злодзея / To Catch a Thief | |||
1955 | Непрыемнасці з Гары / The Trouble with Harry | |||
1956 | Чалавек, які зашмат ведаў / The Man Who Knew Too Much | |||
1957 | Не той чалавек / The Wrong Man |
«Хічкокаўскія бестселеры» (1958—1964)
[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1958 | Галавакружэнне / Vertigo | |||
1959 | На поўнач праз паўночны захад / North by Northwest | |||
1960 | Псіха / Psycho | |||
1963 | Птушкі / The Birds | |||
1964 | Марні / Marnie |
«Позні перыяд» (1966—1976)
[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1966 | Разарваная заслона / Torn Curtain | |||
1969 | Тапаз / Topaz | |||
1972 | Ашалеласць / Frenzy | |||
1976 | Сямейная змова / Family Plot |
Цытаты
[правіць | правіць зыходнік]- «Я цвёрда перакананы, што атмасферу страху ў фільме трэба ствараць выключна кінематаграфічнымі метадамі».
- «Каб зрабіць вялікі фільм, патрэбны тры рэчы — сцэнарый, сцэнарый і яшчэ раз сцэнарый».
- «У мастацкім кіно рэжысёр з’яўляецца богам, у дакументальным — Бог з’яўляецца рэжысёрам».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Alfred Hitchcock
- ↑ а б Alfred Hitchcock // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/england/london/8006735.stm
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Alfred Hitchcock // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.findadeath.com/Deceased/h/Alfred%20Hitchcock/alfred_hitchcock.htm
- ↑ http://www.contactmusic.com/alfred-hitchcock
- ↑ БелЭн 2003, с. 28.
- ↑ а б в г Альфред Хичкок (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ "Alfred Hitchcock Dies; A Master of Suspense; Alfred Hitchcock, Master of Suspense and Celebrated Film Director, Dies at 80 Increasingly Pessimistic Sought Exotic Settings Technical Challenges Became a Draftsman Lured to Hollywood". The New York Times. 30 April 1980, Wednesday.
{{cite news}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Alfred Hitchcock Dies; A Master of Suspense; Alfred Hitchcock, Master of Suspense and Celebrated Film Director, Dies at 80 Increasingly Pessimistic Sought Exotic Settings Technical Challenges Became a Draftsman Lured to Hollywood . The New York Times (30 красавіка 1980). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 7 March 2008.
- ↑ а б Обратная сторона гения (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ Какой он, Альфред Хичкок? (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ Какой он, Альфред Хичкок? » Педант (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ а б Биография (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2015. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ а б в г Какой он, Альфред Хичкок? » Специфический юмор Альфреда Хичкока (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ а б в Семенович боится пауков, Малиновская — темноты, а Донцова — самолётов (руск.)(недаступная спасылка). Комсомольская правда. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2016. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ Биография Альфреда Хичкока (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ Фобии и неврозы великих людей всех времён и народов (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2014. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ 10 знаменитых людей и их фобии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2015. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ Alfred Hitchcock (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2008. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ "Тараканы в голове, или Я не трус, но я боюсь"(руск.). Вокруг Света. 11 ноября 2010 года. p. 11.
{{cite news}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Slavoj Žižek. Looking Awry: An Introduction to Jacques Lacan Through Popular Culture. 2nd ed. Massachusetts Institute of Technology Press, 1992. ISBN 978-0-262-74015-9. Pages 87-107
- ↑ Chris Gore, The 50 Greatest Movies Never Made (New York: St. Martin's Press, 1999), pg. 36
- ↑ Paul Stanton (David Beaty) Village of Stars, London: Michael Joseph, 1960
- ↑ Filmography (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2015. Праверана 14 мая 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хічкак Альфрэд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 28. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Альфрэд Хічкак у Вікіцытатніку | |
Альфрэд Хічкак на Вікісховішчы |
- Асобы
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў бора Уолтэм-Форэст
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры ЗША
- Кінапрадзюсары паводле алфавіта
- Кінапрадзюсары ЗША
- Кінапрадзюсары XX стагоддзя
- Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты ЗША
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты Вялікабрытаніі
- Рэжысёры нямога кіно
- Памерлі ад нырачнай недастатковасці