Аляксандр Васільевіч Шакуцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васільевіч Шакуцін
Нараджэнне 12 студзеня 1959(1959-01-12)[1] (65 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Аляксандр Васільевіч Шакуцін (нар. 12 студзеня 1959, в. Вялікае Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі прадпрымальнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Радзіма» Аршанскага раёна. Быў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў загадчыкам 1-га хірургічнага аддзялення 10-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, галоўным урачом медсанчасці, дырэктарам медыцынскага цэнтра Мінскага ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі трактарнага завода. Быў прэзідэнтам Міжнароднай медыцынскай асацыяцыі «Здароўе і прыгажосць», навукова-вытворчага аб’яднання «Праммедінвест», генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», старшынёй савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».

Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «ПМІ ГРУП», старшыня савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».

Старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская тэнісная федэрацыя». Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Член прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў[2].

Ганаровы консул Бангладэш у Беларусі[3].

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2020 года Еўрапейскі савет пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за кошт Шакуціна[4][5]. Санкцыі прадугледжвалі забарону на ўезд у Еўрасаюз і замарозку актываў[6]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Шакуцін атрымлівае выгаду ад падтрымкі рэжыму Лукашэнкі ў выніку прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама з’яўляецца членам арганізацыі «Белая Русь», якая падтрымлівае Лукашэнку[4]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. Таксама Шакуціна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[8], Швейцарыя[9][10].

21 чэрвеня 2021 года ў Чорны спіс Еўрасаюза ўнеслі і кампанію «Логекс», як мяркуецца, звязаную з Шакуціным[11].

У 2022 годзе Шакуцін і «Амкадор» трапілі пад санкцыі Канады[12][13] і Украіны[14][15].

7 чэрвеня 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Шакуціна аб зняцці санкцый ЕС[16].

5 снежня 2023 года Шакуціна і «Амкадор» дадалі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[17][18].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[19].

Зноскі

  1. http://amkodor.by/about/structure/board_directors/shakutin-aleksandr-vasilevich/
  2. Шакуцін Аляксандр Васільевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  3. Навошта вярхі беларускага бізнесу ідуць у "ганаровыя консулы". Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 студзеня 2021).
  4. а б Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  5. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  6. Новые санкции ЕС против белорусских властей. Кто попал под удар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2020. Праверана 18 снежня 2020.
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  8. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  9. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  10. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  11. Official Journal of the European Union
  12. Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Баскіна, Шакуціна і Пефціева. Новы Час (6 красавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  13. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  14. ШАКУТІН Олександр Васильович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
  15. Відкрите акціонерне товариство «Амкодор» — Керуюча компанія холдингу"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
  16. Суд Эўразьвязу адхіліў пазоў беларускага бізнэсоўца Шакуціна, які патрабаваў зьняць санкцыі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (7 чэрвеня 2023).
  17. Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Наша Ніва (5 снежня 2023).
  18. Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  19. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.