Высокаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Высокаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Высокае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 423
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Высо́каўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Высокае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Высокае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Аршанскага раёна. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шапкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Абухава, Барсукі, Селякта, пасёлак чыгуначнай станцыі Хлусава і дзіцячы дом Хлусава)[1]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Арэхаўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Брухава, Верацея, Каралінава, Краснабель, Рудня і Халмы)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета перададзены 5 населеных пунктаў (Брухава, Верацея, Краснабель, Рудня і Халмы)[3]. У 1972 годзе ў склад Межаўскага сельсавета пералічаны 3 населеныя пункты (вёскі Абухава, Барсукі і Селякта)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Высокаўскага сельсавета 14 населеных пунктаў[5]. 24 жніўня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Высокае ў пасёлак Высокае, вёскі Высокае, Карабішчы, Рагозіна і Селішча перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета[6]. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Арэхаўскага пассавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верацея, Высокае, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Селішча, Халмы), са складу Андрэеўшчынскага сельсавета — вёска Людкаўшчына[7]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Межаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Абухава, Барсукі, Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына і Селякта)[8]. 8 красавіка 2004 года ў склад Межаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Івашкава і Калатоўкі), у склад Арэхаўскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна і Халмы)[9]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка і Сімахі)[10].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 2305 чалавек[11], з іх 91,1 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 2423 чалавекі[13].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  8. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)
  9. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  10. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]