Анатоль Васілевіч Ліс
Анатоль Ліс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Канстанцін Сумар | ||||||
Пераемнік | Юрый Шулейка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Анато́ль Васі́левіч Ліс (1 сакавіка 1958, Раўкі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі з 2022 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 сакавіка 1958 года ў в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік; Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.
У 1990—1996 гадах працаваў намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. З 1996 па 2005 год узначальваў Навагрудскі райвыканкам. З 2005 па 2007 год — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Да 2009 года быў старшынёй Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання ад Навагрудскй выбарчай акругі № 59, працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях[1].
28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці[2]. З сакавіка 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
З 27 снежня 2014 года па 26 студзеня 2021 года працаваў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.
10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі[3]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Пашаны (2020)[4].
Зноскі
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- ↑ Лукашенко назначил Брылева, Домотенко и Лиса помощниками Президента Беларуси
- ↑ Гучныя назначэнні ў МЗС, міністэрствах і не толькі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . БелТА (10 лютага 2022). Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ліс Анатоль Васільевіч Архівавана 20 лютага 2020. (бел.)
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
- Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Выпускнікі БДАТУ
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта
- Паслы Беларусі ў Грузіі