Перайсці да зместу

Андрэй Мікалаевіч Леўкавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Леўкавец
Поўнае імя Андрэй Мікалаевіч Леўкавец
Нарадзіўся 7 мая 1996(1996-05-07)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 25
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2016—2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 33 (2)
2018 Беларусь Баранавічы 23 (1)
2019—2020 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 45 (6)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 33 (4)
2022 Таджыкістан Худжанд 9 (0)
2022 Беларусь Мінск 15 (1)
2023—2024 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 43 (13)
2024— Беларусь Смаргонь
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2024.

Андрэй Леўкавец (нар. 7 мая 1996, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец салігорскага «Шахцёра», дзе выступаў за дубль. Летам 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ», якому па выніках сезона 2017 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2018 года падпісаў кантракт з «Баранавічамі»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У лютым 2019 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[3], гуляў там на працягу двух гадоў. У лютым 2021 года адправіўся на прагляд у сталічныя «Крумкачы» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Стаў асноўным іграком каманды.

У студзені 2022 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», а неўзабаве падпісаў кантракт з таджыкскім «Худжандам»[5]. У жніўні 2022 года перайшоў у «Мінск»[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 жніўня 2022 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[7].

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Гомелі», бабруйскай «Белшыне» і прысталічнай «Іслачы», а ў сакавіку стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[8]. Па выніках сезона 2023 з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды, чым дапамог «Арсеналу» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. У ліпені 2024 года пакінуў «Арсенал»[10] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[11].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2014 дубль Шахцёр 24 2
2015 дубль Шахцёр 17 1
2016 (1) дубль Шахцёр 12 1
2016 (2) Д2 Смалявічы-СТІ 12 0
2017 Д2 Смалявічы-СТІ 21 2
2018 Д2 Баранавічы 23 1
2019 Д2 Граніт 23 2
2020 Д2 Граніт 22 4
2021 Д2 Крумкачы 33 4
2022 (1) Д1 Худжанд 9 0
2022 (2) Д1 Мінск 15 1
2023 Д2 Арсенал 32 13
2024 (1) Д1 Арсенал 11 0
  1. а б https://fcminsk.by/player/andrej-levkovec/
  2. Левковец перешел из "Смолевичей" в "Барановичи" (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 11 лютага 2023.
  3. "Гранит" подписал Левковца (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 11 лютага 2023.
  4. НФК "Крумкачы" подписали контракты с тремя футболистами (руск.). football.by (20 лютага 2021). Праверана 11 лютага 2023.
  5. Два экс-игрока НФК "Крумкачы" пополнили ряды таджикистанского "Худжанда" (руск.). football.by (25 студзеня 2022). Праверана 11 лютага 2023.
  6. Андрей Левковец перешел в "Минск" (руск.). football.by (6 жніўня 2022). Праверана 11 лютага 2023.
  7. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  8. Андрей Левковец перешел в "Арсенал" (руск.). football.by (11 сакавіка 2023). Праверана 11 сакавіка 2023.
  9. Андрей Левковец продлил контракт с дзержинским "Арсеналом" (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.
  10. Эдуард Жевнеров, Станислав Атрашкевич и Андрей Левковец покинули "Арсенал" (руск.). football.by (20 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
  11. Левковец сменил "Арсенал" на "Сморгонь" (руск.). football.by (1 жніўня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.