Аранжарэя
Аранжарэя — пабудова для вырошчвання раслін, штучная экасістэма. Аранжарэі будуюцца са шкла або пластыку. Унутры іх інфрачырвонае выпраменьванне ад Сонца падагравае расліны і глебу. Паветра, нагрэтае ад унутранай паверхні, утрымліваецца ўнутры канструкцыі дахам і сценкамі.
Шкло, з якога складаюцца сценкі аранжарэі, мае ролю выбарачна перадавальнага асяроддзя для розных спектральных частот, яго дзеянне складаецца ва ўлоўліванні энергіі ўнутры аранжарэі, пры дапамозе чаго награваюцца як расліны, так і глеба. Гэта награвае паветра каля глебы, якое не падымаецца ўгару і не прасочваецца вонкі.
Аранжарэі часта выкарыстоўваюцца для вырошчвання кветак, агародніны, фруктаў і тытуню.
Чмялі — найлепшыя апыляльнікі для большасці аранжарэйных раслін, хоць выкарыстоўваюцца і іншыя віды насякомых — напрыклад, пчолы, а таксама штучнае апыленне.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аранжарэ́я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Теплицы и оранжереи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Аранжарэ́я // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. — Т. 1: А — В / [рэдактар М. П. Лобан]. — С. 261. — 604 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аранжарэя