Перайсці да зместу

Аршанскі павет (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аршанскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Магілёўскае намесніцтва (1778—1796), Беларуская губерня (1796—1802), Магілёўская губерня (1802—1919), Гомельская губерня (1919—1920), Віцебская губерня (1920—1924)
Адміністрацыйны цэнтр Орша
Дата ўтварэння 22 сакавіка 1777
Дата скасавання 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (1897) 187 068
Плошча 4813,9 вёрст2
Аршанскі павет на карце

Аршанскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай, Беларускай, Гомельскай і Віцебскай губерняў, існавала ў 17721924 гг. Цэнтр — Орша.

Тэрыторыя Аршанскага павета ў складзе Расійскай імперыі была значна паменшана. Затое на поўначы да яго далучылася частка Віцебскага павета (да Лёзна). Паменшаны Аршанскі павет у 17721796 гг. і з 1802 г. уваходзіў у Магілёўскую, у 17961802 гг. — у Беларускую.

У 18851886 гг. па павеце прайшлі масавыя выступленні, якія былі звязаны з адмовай сялян ад выплаты арэнды на карысць дваран фон Валь  (руск.) і князёў Любамірскіх[1].

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[2].

У пачатку XX ст. павет з’яўляўся важным цэнтрам масларобства губерні[3]. Было адзначана прыкметнае развіццё кравецкага і шавецкага промыслаў[4].

З красавіка 1919 г. павет у складзе Гомельскай, з лістапада 1920Віцебскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года ўсходняя частка павета была перададзена ў склад Смаленскай губерні, астатняя — у склад БССР.

17 ліпеня 1924 г. Аршанскі павет быў скасаваны, замест яго была ўтворана Аршанская акруга.

У канцы XIX ст. насельніцтва (без Оршы на 1 студзеня 1896 г.) — 131 297 чал. (64 888 мужчын і 66 409 жанчын), у т.л. 980 дваран, 874 духоўнага звання, 268 ганаровых грамадзян і купцоў, 12 136 мяшчан, 2911 ваеннага саслоўя, 114 055 сялян, 67 іншых саслоўяў; 113 278 праваслаўных, 2120 раскольнікаў, 4876 католікаў, 551 пратэстант, 10 348 іудзеяў, 124 інш. веравызнанняў.

Воласці павета

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Алёнавіцкая
  2. Высачанская
  3. Высоцкая (цэнтр в. Юрцава)
  4. Дабрамысленская
  5. Коханаўская
  6. Лёзненская
  7. Любавіцкая
  8. Машкоўская
  9. Мікулінская
  10. Наватухінская
  11. Руднянская
  12. Серакаратнянская
  13. Старасельская
  14. Стараталычанская (в. Талачыно)
  15. Хлыстоўская
  1. Бараньская
  2. Высачанская
  3. Высоцкая (цэнтр в. Юрцава)
  4. Дабрамысленская
  5. Коханаўская
  6. Лёзненская
  7. Любавіцкая
  8. Машкоўская
  9. Мікулінская
  10. Наватухінская
  11. Руднянская
  12. Серакаратнянская
  13. Смалянская
  14. Старасельская
  15. Стараталычанская (в. Талачыно)
  16. Хлыстоўская

Ураднікі павета

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Крестьянское движение в России в 1881—1889 годах: Сборник документов. — М.: Соцэкгиз, 1960. — 964 с. — С. 475. — (Крестьянское движение в России в XIX — начале XX века).
  2. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.
  3. Липинский, Л. П. Крестьянское движение в Белоруссии в 1914—1917 гг. / Л. П. Липинский. — Мн.: [Изд-во БГУ], 1975. — 184 с. — С. 58.
  4. Опыт описания Могилевской губернии: в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях: с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3 кн. / сост. [с предисл.] и под ред. А. С. Дембовецкого. Кн. 2. — Могилев на Днепре: Типография Губернского правления, 1884. — [6], 1000, [2] с., [12] л. ил., табл., карт: табл. — С. 530—531.
  5. Волостныя, станичныя, сельския, гминныя правления и управления, а также полицейские станы всей России с обозначением места их нахождения. — Киев: Изд-во Т-ва Л. М. Фиш, 1913. — [94] с.
  • Кудзін, А. М. З гісторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Аршанскага раёна / А. М. Кудзін // Памяць: Орша. Аршанскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2-х кн. Кн. 1 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. 384 с.: іл. — С. 25—27. — ISBN 985-11-0156-7.
  • Насевіч В. Л. Аршанскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 542. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).