Барыл
Барыл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Борил | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Калаян | ||||||
Пераемнік | Іван Асень II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | не раней за 1217 ці 1218 | ||||||
Род | Асені | ||||||
Бацька | Хенрыт I[d][1] | ||||||
Маці | Марыя[d][1] | ||||||
Жонка | Ганна Куманката[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бары́л — цар Балгарыі, з дынастыі Асеняў — сын сястры цара Калаяна. Пры ім Балгарыя, саслабелая з-за экспансіі суседніх дзяржаў і сепаратызму буйных феадалаў, страціла шэраг абласцей на поўдні і захадзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Узыходжанне на прастол
[правіць | правіць зыходнік]Найбуйнейшы балгарскі медыевіст Васіл Златарскі мяркуе, што Барыл быў адным з арганізатараў змовы супраць цара Калаяна[2]. З-за прэстыжу Златарскага яго меркаванне прымалася на веру. Сёння некаторыя балгарскія навукоўцы паказваюць на тое, што няма ніякіх сведчанняў у гістарычных крыніцах на карысць гіпотэзы Златарскага[3][4].
Барыл заняў прастол (кастрычнік 1207) у барацьбе з іншымі прэтэндэнтамі з дынастыі Асеняў — дэспат Алексій Слаў і Стрэз. Для таго, каб умацаваць свае пазіцыі ён ажаніўся з Ганнай-Аніссяй, якая была жонка Калаяна. Умацаваўшыся ў сваёй непрыступнай крэпасці Мелнік у Радопскіх горах, Алексій Слаў не прызнаў уладу Барыла. Стрэз бег у Рашку, пры падтрымцы сербаў авалодаў большай часткай Македоніі і стаў кіраваць там. Будучы цар Іван Асень II, сын Івана Асеня I бег спачатку да полаўцаў, а потым у адно з рускіх княстваў[5], меркавана ў Галіцка-Валынскае княства.
Вайна з крыжакамі
[правіць | правіць зыходнік]Скарыстаўшыся паслабленнем Балгарыі, лацінскі імператар Генрых I Фландрскі павёў супраць балгараў сваё войска, папоўненае новымі рыцарамі з Фландрыі і Нармандыі. Барыл пацяпреў разгромнае паражэнне каля Філіпопаля 1 жніўня 1208 года, нягледзячы на тое, што сабраў 33-тыс. войска. Дэспат Слаў падпарадкаваўся Генрыху і атрымаў у лен захопленыя ў балгараў зямлі. У 1209 годзе Барыл, асцерагаючыся аддзялення Македоніі, прызнаў Стрэза яе кіраўніком і даў яму тытул севастакратара. Балгарыя была яшчэ моцная: калі ў 1211 годзе імператар Генрых вяртаўся з паходу ў Грэцыю, Барыл паслаў атрады, каб заняць праходы ў горах паміж Фесалонікамі і Канстанцінопалем. Аднак Генрых прагнаў балгарскія войскі, а ўвосень 1211 года разбіў самага Барыла ў бітве.
Асуджэнне багамільства
[правіць | правіць зыходнік]Барыл спрабаваў беспаспяхова ўмацаваць сваё становішча скліканнем у 1211 годзе першы ў гісторыі Балгарыі сабор супраць багамілаў, вынікам якога стала складанне Барылава сінодзіка.
Саюз з Лацінскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сваіх няўдач у войнах супраць Лацінскай імперыі Барыл аддаў перавагу аб’яднацца з ёй супраць сербаў і грэкаў. Генрых меў патрэбу ў саюзніку супраць Эпірскага царства і непакорлівых феадалаў. У 1213 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Барылам і Генрых I. Імператар ажаніўся з дачкой Калаяна, вяселле пышна адсвяткавалі ў Канстанцінопалі. Да саюза далучыўся Стрэз. Супраць Лацінскай імперыі і Балгарыі склалі кааліцыю эпірскі дэспат Феадор Ангел, дэспат Аляксей Слаў і сербскі князь Стэфан Першавенчаны. Балгара-лацінскі саюз не даў чаканых вынікаў. У 1214 года Стрэз быў забіты наймітамі напярэдадні кампаніі супраць сербаў. Генрых і Барыл здзейснілі сумесны паход у Сербію, але дзве арміі сутыкнуліся паміж сабой. Кожны з бакоў лічыў, што ваюе з сербамі. Пасля гэтай трагічнай падзеі паход быў спынены. У 1216 года Барыл быў пазбаўлены магутнага саюзніка — у Салоніках памёр Генрых І.
Мяцеж у Відзіне
[правіць | правіць зыходнік]У 1213 годзе супраць цара паднялі мяцеж чатыры баяры ў дунайскай горадзе Відзін. Да іх далучыліся тры палавецкія правадыры[4]. Не ў стане зладзіцца ў адзіночку з іх, Барыл звярнуцца па дапамогу да венгерскага караля Андраша II. Венгры заваявалі для яго Відзін, захапіўшы пры гэтым Бялград і Бранічаў[6].
Звяржэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 1218 годзе Іван Асень II вярнуўся ў Балгарыі. Спасатку ён меў толькі атрад рускіх наймітаў, але неўзабаве да яго далучыліся шматлікія незадаволеныя. Пасля няўдалай спробы зладзіцца з прэтэндэнтам на прастол, Барыл схаваўся ў Тырнаве. Праз сем месяцаў аблогі[2], горад паў. Барыл спрабаваў бегчы, але быў схоплены і аслеплены[5].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1207 года Барыл ажаніўся са сваёй цёткай, былой жонкай Калаяна. У 1213 года ён развёўся з ёй і адправіў яе ў манастыр, пасля чаго ажаніўся з пляменніцай імператара Генрыха І. У Барыла была дачка. У 1214 года яна была заручана са спадчыннікам венгерскага прастола Белам[7].
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Васил Н. Златарски — «История на българската държава презъ срѣднитъ вѣкове. Томъ III. Второ българско царство. България при Асѣневци (1187—1280)» — II. ТЕРИТОРИАЛНО РАЗШИРЕНИЕ И ПОЛИТИЧЕСКО ИЗДИГАНЕ — 1. УЗУРПАЦИЯТА НА БОРИЛА И ВРЕМЕННО РАЗПАДАНЕ НА ДЪРЖАВАТА, стр. 271, I изд. София 1940; II фототипно изд., Наука и изкуство, София, 1972 г., под ред. на Димитър Ангелов
- ↑ Иван Божилов — «Фамилията на Асеневци. Гениалогия и проспография», Второ фототипно издание, Издателство на Българска Академия на Науките «Марин Дринов», София, 1994 г. — стр 70.
- ↑ а б Павлов, Пл. «Слаб» владетел ли е цар Борил?
- ↑ а б «Летопись великого логофета Георгия Акрополита», Сан Петербург, типографии Департамента уделов, 1863.
- ↑ Иван Божилов — «Фамилията на Асеневци. Гениалогия и проспография», Второ фототипно издание, Издателство на Българска Академия на Науките «Марин Дринов», София, 1994 г. — стр 71.
- ↑ Иван Божилов — «Фамилията на Асеневци. Гениалогия и проспография», Второ фототипно издание, Издателство на Българска Академия на Науките «Марин Дринов», София, 1994 г. — стр 73,74.
Литература
[правіць | правіць зыходнік]- Асень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.}
- Лось И. Л. Борил // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Попруженко, М. Синодик царя Борила. София, 1928