Баснійскае паўстанне (Паўстанне ў Босніі і Герцагавіне, Баснійска-турэцкая вайна), паўстанне супраць Асманскай імперыі распачатае ў 1875 годзе ў Невесіне і якое неўзабаве пашырылася па ўсёй Босніі і Герцагавіне.
Паўстанцы забяспечваліся зброяй і падтрымваліся самаахвотнікамі з Чарнагорыі і Сербіі. Паўстанне прывяло да пачатку сербска-турэцкай, чарнагорска-турэцкай войн і паклала пачатак так званаму Вялікаму Усходняму Крызісу. Вынікам паўстання і войн супраць Асманскай імперыі стаў Берлінскі кангрэс1878 года, на якім Сербія і Чарнагорыя атрымалі незалежнасць, тым часам як Аўстра-Венгрыя акупавала Боснію і Герцагавіну, якая дэ-юрэ заставалася часткай Асманскай імперыі.