Быхаў (аэрадром)
Быхаў | |
---|---|
ІАТА: няма — ІКАА: XMNH— Унутр. код: ЬМНХ | |
Інфармацыя | |
Тып | ваенны / дзеючы |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне |
Быхаўскі раён Магілёўская вобласць |
Уладальнік | МА РБ |
Эксплуатант | ВПС Беларусі |
Вышыня НУМ | 157 м |
Часавы пояс | UTC+3 |
Карта | |
Аэрадром на карце Беларусі |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быхаў — закінуты ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны побач з аднайменным горадам у Магілёўскай вобласці.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Індэкс аэрадрома — ЬМНХ/XMNH. Пазыўны — «Сардэчны». На аэрадроме было дзве УПП:
- 13R/31l — 3000х78 метраў
- 13L/31R — 1880х65 метраў
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у гісторыі авіяцыі — аэрапланы тут пачалі падымацца ў паветра яшчэ ў Першую сусветную вайну. У 1914 годзе пасадачную пляцоўку ў Быхаве распланаваў П. Несцераў. Верагодна, што аэрадром быў пабудаваны па ўказе Мікалая II.
Да 1941 года аб’ект быў месцам дыслакацыі 25-й авіяцыйнай базы (самалёты І-16 і Іл-2).
Са студзеня сюды перабазавалася 57-я цяжкая бамбардзіровачная авіяцыйная дывізія і адзін з яе палкоў — 170-ы гвардзейскі цяжкі бамбардзіровачны авіяцыйны Смаленскі Чырванасцяжны полк на самалётах Ту-4 (з 1956 года злучэнне перавучылі на новыя самалёты — Ту-16[1]).
Да снежня 1991 года на аэрадром перакінулі Ту-16, Ту-22М2 і Ту-22М3[1].
Пасля распаду СССР упраўленне дывізіі (без авіяпалкоў) 25 снежня 1991 года было пераведзена на аэрадром у Расію. 170-ы полк з яе складу расфармаваны ў сакавіку 1991 года на аэрадроме Быхаў[1].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Michael Holm. 57th Smolenskaya Red Banner Maritime Missile Aviation Division (англ.). The Luftwaffe, 1933-45 (14 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 14 студзеня 2017.