Ганна Мастоўская-Радзівіл
Ганна Мастоўская-Радзівіл | |
---|---|
польск.: Anna Barbara Olimpia Mostowska | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ганна Барбара Алімпія Радзівіл |
Дата нараджэння | каля 1762[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1833[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Рэч Паспалітая |
Бацька | Станіслаў Радзівіл[3] |
Маці | Караліна з Пацеяў |
Муж | Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі і Тадэвуш Антоні Мастоўскі[d] |
Дзеці | Міхал Пшаздзецкі |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Гады творчасці | 1806—1809 |
Жанр | Готыка |
Мова твораў | польская |
Дэбют | «Мае забавы» («польск.: Moje rozrywki», 1806) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Мастоўская-Радзівіл (каля 1762, Нясвіж (?) — 1833, Заслаўе) — пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганна Барбара Алімпія Радзівіл нарадзілася каля 1762 году ў сям’і падкаморыя літоўскага, генерал-лейтэнанта і маршалка Трыбуналу ВКЛ Станіслава Радзівіла (з чаго можна меркаваць, што месца яе нараджэння — Нясвіж). Яе маці Караліна паходзіла з роду Пацеяў, з сям’і троцкага ваяводы.
У 17 год была выдадзена замуж за старэйшага за яе на два гады мінскага старосту Аўгуста Дамініка Пшаздзецкага, род якога нядаўна авалодаў спадчынным Заслаўем пад Мінскам, дзе яны і пачалі жыць. Ад шлюбу нарадзіўся сын Міхал. Але праз чатыры гады Дамінік памёр, і Ганна каля 1787 году пабралася другім шлюбам з кашталянам Тадэвушам Мастоўскім, будучым палітычным дзеячом Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністрам унутраных спраў Княства Варшаўскага. Тадэвуш Мастоўскі і звабіў яе да літаратурнай дзейнасці[4]. Сам ён ад 1790 году, разам з паэтам Урсынам Нямцэвічам, выдаваў «Gazetę Narodową i Obcą» («бел.: Газета айчынная і замежная»). Пасля перамогі таргавіцкай канфедэрацыі газета была ў 1792 годзе закрыта, а Тадэвуш разам з жонкай падаўся ў эміграцыю (Дрэздэн, Швейцарыя, Францыя). Па вяртанні з эміграцыі Тадэвуш Мастоўскі трапіў у зняволенне: расійскія ўлады абвінавацілі яго ў падтрымцы французскіх рэвалюцыянераў. Намаганнямі жонкі і сваякоў ён быў вызвалены, але вымушаны быў падаць асабістую дэкларацыю на вернападданніцтва расейскаму царызму. Аднак гэта не перашкодзіла яму прыняць удзел у інсурэкцыі 1794 году на баку Тадэвуша Касцюшкі, за што быў этапіраваны ў Пецярбург і пасаджаны ў казематы. Намаганнямі жонкі ізноў быў вызвалены. Канчаткова вярнуўся ў Польшчу ў 1802 годзе, дзе яны развяліся.
Ганна Барбара пераехала на радзіму першага мужа — у Заслаўе. Тым не менш, энергічная літаратурная дзейнасць Тадэвуша Мастоўскага падштурхнула і яе адзначыцца на літаратарскай ніве. І ў 1806 годзе ў Вільні выйшаў першы яе буйны кніжны збор пад агульным загалоўкам «Мае забавы» («Moje rozrywki», 1806), куды ўвайшлі (на польскай мове) шэраг аповесцей, напоўненых таямнічымі прыгодамі: «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх», «Матыльда і Даніла» ды іншыя[4]. Таксама ёй належаць выдадзеныя ў 1806—1807 гадах у Вільні «Статуя і Саламандра», «Астольда, князёўна з роду Палямона, першага літоўскага князя», «Здань у Малым Замку»[5].
Памерла на схіле 1833 году ў Заслаўі.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]- Першы муж — Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі (1760—1782), старэйшы мінскі староста
- Другі муж — Тадэвуш Мастоўскі (1766—1842), палітычны дзеяч Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністр унутраных справаў Княства Варшаўскага
- Сын — Міхал Пшаздзецкі
-
Станіслаў Радзівіл — бацька Ганны Радзівіл
-
Караліна Радзівіл (з Пацеяў) — маці Ганны Радзівіл
-
Тадевуш Мастоўскі — другі муж Ганны Радзівіл
Зноскі
- ↑ а б Anna Mostowska Anna Barbara Olimpia Radziwiłł Mostowska // WomenWriters Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Anna Olimpia Mostowska // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ а б Язэп Янушкевіч Папярэдніца Баршчэўскага і Караткевіча // Дзеяслоў : часопіс. — красавік—май 2006. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2016.
- ↑ Ірына Бурдзялёва Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага. — С. 2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]На беларускай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Бурдзялёва І. Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага Архівавана 7 лютага 2019. // Вестник МГЛУ. Сер. 1, Филология. – 2009. – № 2 (32). – С. 179–187.
- Грушэцкі А. Зданні для бясстрашнай Ганны. Загадкавая дама-пісьменніца з роду Радзівілаў // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 10 сакавіка 2017. — В. 4913. — № 10. — С. 10. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2017.
- Янушкевіч А. Ганна Мастоўская-Радзівіл // Дзеяслоў : часопіс. — 2013. — № 12.
На польскай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Mostowskа, Annа Olimpіа z Xiąząt Radziwiłłow. Astolda, xięzniczka z krwi Palemona, pierwszego xiązęcia litewskiego, czyli Nieszczęśliwe skutki namiętnosci. Powiesc oryginalna z historyi litewskiey / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа. — Wilnо, 1807. — T. 1. — 225 s.
- Mostowskа, Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow. Matylda i Daniło / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа // Moie Rozrywkі. — T. 1.— Wilnо, 1806. — S. 5—54.
На рускай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Половцов А. А. Мостовская, граф. Анна // Большая биографическая энциклопедия. — 2009.