Горкаўскі сельсавет (Старадарожскі раён)
Горкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Старадарожскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Горкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 890 |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Го́ркаўскі сельсаве́т (да 2003 года Паськаваго́рацкі) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Горкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паськава-Горацкі (Паськавагорацкі) сельсавет у складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паськавы Горкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года ў склад Падарэскага сельсавета перададзена вёска Карыцішча[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 5 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Горкі. 27 чэрвеня 2003 года сельсавет перайменаваны ў Горкаўскі[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Язненскага сельсавета[3].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў:
- аграгарадок Горкі
- пасёлак Пралетарскі
- вёска Бярэзінка
- вёска Вуглы
- вёска Добрынка
- вёска Забалацце
- вёска Зарэчнае
- вёска Мядзведня
- вёска Навасёлкі
- вёска Пад’яменец
- вёска Паськава Горка
- вёска Селішча
- вёска Солан
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 890 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].
Вытворчая сфера
[правіць | правіць зыходнік]- Паськава-Горацкае лясніцтва
- ААТ «Асвіца».
Сацыяльна-культурная сфера
[правіць | правіць зыходнік]- Ахова здароўя: фельчарска-акушэрскія пункты ў в. Навасёлкі, Паськава Горка, Солан.
- Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа і яслі-сады ў аг. Горкі.
- Культура: цэнтр культуры і адпачынку ў аг. Горкі, сельская бібліятэка-клуб у в. Солан, сельская бібліятэка ў аг. Горкі.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Госкартгеоцентр Архівавана 4 сакавіка 2016. С. 37.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.