Горскі сельсавет (Лепельскі раён)
Горскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лепельскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Горкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 581 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Го́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Горкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палянскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паляны. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Да вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гарадчэвічы. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрцы[1]. 23 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Валосавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Азерцы, Акцябрск, Зялёны Востраў, Ленінск, Сяргееўшчына, Тадуліна)[2]. 19 лютага 1971 года сельсавет перайменаваны ў Чэрскі сельсавет. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Лепельскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Баравенскія Хутары, Бораўна і Залессе)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чэрскага сельсавета 31 населены пункт[4]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Баброўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Караевічы і хутар Мельніца)[5]. 21 верасня 1987 года ў склад Лепельскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Азерцы, Зялёны Востраў, Масцішча, Навіны, Паддуб’е, Сяргееўшчына, Тадуліна, Шубнікі і Юндзілаўка)[6], 29 ліпеня 1988 года — яшчэ 5 населеных пунктаў (Адамаўка, Двор Людчыцы, Дрымаўшчына, Людчыцы і Чэрцы). 19 ліпеня 1989 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Горы, сельсавет перайменаваны ў Горскі[7]. 26 верасня 2008 года скасавана вёска Пунты[8]. 24 снежня 2009 года да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў аднесены ваенны гарадок Заслонава[9], 17 верасня 2013 года — ваенны гарадок Межыца 2[10].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3609 чалавек[11], з іх 81,5 % — беларусы, 13,1 % — рускія, 3,7 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 2581 чалавек[13].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 ліпеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
- ↑ Решение Лепельского районного Совета депутатов от 26 сентября 2008 г. № 84 Об упразднении сельского населенного пункта Архівавана 25 жніўня 2021.
- ↑ Решение Лепельского районного Совета депутатов от 24 декабря 2009 г. № 141 Об отнесении населенного пункта (военного городка) Заслоново к категории сельских населенных пунктов
- ↑ Решение Лепельского районного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 192 Об отнесении военного городка № 2 Межица Горского сельсовета Лепельского района Витебской области к категории сельского населенного пункта
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.