Гродна Азот
ААТ «Гродна Азот» | |
---|---|
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1963 |
Ранейшыя назвы |
ГВА «Азот» ГВРУП «ГПО Азот» |
Заснавальнікі | Савет Міністраў СССР |
Размяшчэнне |
Беларусь, Гродна праспект Касманаўтаў, 100 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Ігар Васільевіч Ляшэнка (генеральны дырэктар) |
Галіна | хімічная прамысловасць |
Прадукцыя | азот, аміяк, метанол, угнаенні, чысцячыя, мыючыя і ахоўныя сродкі |
Уласны капітал | 1 242 651,0 тыс. BYN (2017) |
Абавязацельствы | 636 689,0 тыс. BYN (2017) |
Абарот | ▲ 1 442 409,0 тыс. BYN (2017) [1] |
Аперацыйны прыбытак | ▲ 231 075,0 тыс. BYN (2017) |
Чысты прыбытак | ▲ 12 366,0 тыс. BYN (2017) |
Колькасць супрацоўнікаў | 7 562 чал. (2016) |
Аўдытар | BDO |
Падраздзяленні | філіял «Завод Хімвалакно» |
Матчына кампанія | канцэрн «Белнафтахім» |
Сайт | www.azot.by |
ААТ «Гродна Азот» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Беларусі. Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гродна, праспект Касманаўтаў, 100.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемства размешчана прыкладна ў двух кіламетрах на ўсход ад мяжы гарадской забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 года пачалася вытворчасць аміяку і карбаміду. Пасля ўводу ў строй вытворчасці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеянне цех аміяка і другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тыс. тон у год), азотныя ўгнаенні (карбамід — 785 тыс. тон у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тон у год, сульфат амонія — 319 тыс. тон у год), метанол тэнічны (80 тыс. тон у год), капролактам (111,2 тыс. тон у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тон у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тон у год).
З’яўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілакторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартыўна-стралковы клуб, піянерскі лагер, дзіцячыя садкі, газету «Гродзенскі хімік», жаночы хакейны клуб «Рытм Азот».
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, вынікі якіх, як мяркуецца, былі сфальсіфікаваны, супрацоўнікі ААТ «Гродна Азот» падтрымалі пратэсты ў Беларусі і заклікі да нацыянальнай забастоўкі, аднак шмат з іх было затрымана і збіта міліцыянтамі[2][3]. На «Гродна Азоце» была найбольшая колькасць тых, хто падтрымаў страйк сярод усіх прадпрыемстваў краіны[2].
30 сакавіка 2021 года даччыная кампанія ААТ «Гродна Азот» абвясціла тэндэр на адгрузку сваіх тавараў. Адной з умоў тэндэру была магчымасць не адзначаць прыналежнасць грузу да ААТ «Гродна Азот». Гэта было выклікана пагрозай санкцый, паведамлялася ў тэндэрнай дакументацыі і СМІ[4].
Кіраўніцтва[5]
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Аляксеевіч Лаўрычэнка (1 жніўня 1960 — 1 чэрвеня 1961)
- Іван Васільевіч Антонаў (1 чэрвеня 1961 — 30 лістапада 1965)
- Гімн Іванавіч Салаўёў (30 лістапада 1965 — 25 студзеня 1978)
- Уладзімір Андрэевіч Іваноў (25 студзеня 1978 — 10 ліпеня 1992)
- Валерый Валянцінавіч Лангоў (13 ліпеня 1992 — 9 лістапада 2004)
- Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч (6 снежня 2005 — 26 чэрвеня 2009)
- Ігар Фёдаравіч Жылін (12 жніўня 2009 — 4 лютага 2011)
- Канстанцін Паўлавіч Маянаў (30 жніўня 2011 — 20 верасня 2017)
- Ігар Міхайлавіч Бабыр (21 верасня 2017 — 29 студзеня 2021)
- Ігар Васільевіч Ляшэнка (з 30 студзеня 2021)
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]З 2006 года ААТ «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» (з перапынкамі[6][7][8][9][10]) знаходзяцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «падрыў дэмакратычнага працэсу»[11][12]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[13]. 9 жніўня 2021 года ў спіс быў уключаны генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка[10][14].
2 снежня 2021 года «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» трапілі ў чорны спіс Еўрасаюза[15]. 20 снежня кампаніі ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[16]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[17][18].
У 2022 годзе да санкцый супраць прадпрыемства далучыліся Украіна і Японія[19].
Рэакцыя на санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]3 красавіка 2021 года паведамлялася, што даччыная кампанія ААТ «Гродна Азот» аб’явіла тэндэр на адгрузку прадукцыі, адной з умоў якога была магчымасць указання ў дакументах у якасці грузаадпраўшчыка іншай кампаніі. Згодна з заяўкай, гэтая ўмова была звязана з пагрозай санкцый[20].
У некалькіх расследаваннях, выпушчаных у 2023 годзе, журналісты з Беларускага расследавальніцкага цэнтра і літоўскай Siena заявілі, што прадукцыя «Гродна Азота» пасля ўвядзення санкцый супраць завода прадаецца ў ЕС з дапамогай некалькіх кампаній, зарэгістраваных у Кыргызстане, Узбекістане, Сербіі і Літве[21][22][23]. У кастрычніку 2024 года паведамлялася аб пастаўках ва Украіну прадукцыі «Гродна Азота» пад выглядам вырабленай у Туркменістане праз кампанію, зарэгістраваную ў ААЭ[24].
21 лютага 2024 года Суд Еўрапейскага саюза ў Люксембургу адхіліў іск «Гродна Азота» і яго філіяла «Хімвалакно», якія патрабавалі адмяніць санкцыі ЕС[25].
Зноскі
- ↑ Результаты финансово-хозяйственной деятельности (руск.)(недаступная спасылка). Открытое акционерное общество «Гродно Азот». Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2018. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ а б «Рабы, все равно будете на нас работать». Как бастуют и разгоняют протесты на «Гродно Азоте» (руск.). BBC World Service (30 кастрычніка 2020). Праверана 12 лістапада 2020.
- ↑ Протесты в Беларуси: в Гродно ОМОН применил слезоточивый газ против демонстрантов .
- ↑ «Гродно Азот» применяет мошеннические схемы, чтобы уйти от санкций
- ↑ Директора(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012). United States Export Controls(англ.). Wolters Kluwer . p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ США пом'якшили санкції проти білоруських компаній (укр.). Korrespondent.net . Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ Санкции против Белоруссии .
- ↑ Robin Emmott. EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus (англ.). Reuters (29 кастрычніка 2015). Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Steven J. Woehrel (2011). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns(англ.). Congressional Research Service . p. 12.
- ↑ Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms (літ.). SEB bankas (2 чэрвеня 2021). Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Відкрите акціонерне товариство "Гродно Азот"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
- ↑ «Гродно Азот» применяет мошеннические схемы, чтобы уйти от санкций (руск.). Хартыя'97. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 3 красавіка 2021.
- ↑ Фірму-пракладку для абыходу санкцый узначальвае старшыня аднаго з выбаркамаў 2020 года — расследаванне . Наша Ніва (20 лютага 2023). Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Літоўскі бізнэсмен пакаяўся, што дапамагаў «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыі . Наша Ніва (7 сакавіка 2023). Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Акно ў Еўропу для «Гродна Азоту». Як Узбекістан дапамагае Беларусі абыходзіць забарону і прадаваць у ЕС угнаенні . Наша Ніва (28 верасня 2023). Праверана 17 мая 2025.
- ↑ «Гродна Азот» пастаўляў угнаеньні ва Ўкраіну праз Расею і Баўгарыю з дапамогай дубайскай кампаніі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 кастрычніка 2024).
- ↑ Суд Еўрасаюза адхіліў пазоў «Гродна Азота» адносна санкцый . Наша Ніва (21 лютага 2024).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гродно. Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — [12] л. ил., 438 с. — (Белорус. Сов. Энцикл.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- azot.by — афіцыйны сайт ААТ «Гродна Азот»
- Кампаніі паводле алфавіта
- Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе
- Прадпрыемствы Гродна
- Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі
- Прадпрыемствы СССР
- Белнафтахім
- Вытворцы мінеральных угнаенняў
- Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)
- Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС