Перайсці да зместу

Домскі сабор (Талін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Домскі сабор
Toomkirik
59°26′13″ пн. ш. 24°44′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Талін
Канфесія лютэранства
Епархія Рэвельскае біскупства і Эстонская Евангелічная Лютэранская Царква
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання XIII стагоддзе
Будаўніцтва XIII стагоддзеXIV стагоддзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

До́мскі сабо́р (эст.: Toomkirik), цалкам Сабо́р Свято́й Дзе́вы Мары́і ў Та́ліне (эст.: Tallinna Neitsi Maarja Piiskoplik Toomkirik) — лютэранскі кафедральны сабор, які знаходзіцца ў старым горадзе Таліна. Прысвечаны Святой Дзеве Марыі.

Домскі сабор — адзін з найстарэйшых храмаў Таліна. Сучасны выгляд набыў пасля некалькіх перабудоў. Вежа сабора пабудаваная ў барочным стылі, а капліцы-прыбудовы — у пазнейшых архітэктурных стылях. Усярэдзіне храму знаходзяцца пахаванні XIII—XVIII стагоддзяў, а таксама розныя дваранскія гербы і эпітафіі, прысвечаныя вядомым асобам XII—XX стагоддзяў.

Першая драўляная царква на гэтым месцы закладзеная як каталіцкая на пачатку XIII стагоддзя, праўдападобна з заваяваннем Таліна данамі. Дамініканцы, што прыбылі сюды ў 1229 годзе, пачалі будаваць замест драўлянай мураваную царкву. Першыя дакументальныя звесткі пра яе датуюцца 1233 годам, калі ў Рым быў накіраваны ліст з просьбай дазволіць кансекрацыю.

Дамініканцы здолелі пабудаваць толькі муры. Пабудова была скончаная ў 1240 і тады ж асвечаная як кафедральны сабор пад назвай Дзевы Марыі. На пачатку XIV стагоддзя пачалася рэканструкцыя, была пабудаваная новая алтарная частка і сакрысція.

У 1330 пачалася перабудова аднапавярховага будынку да трохпавярховага. Царква пераробленая ў базіліку, даўжыня яе дасягнула 29 метраў. У другой палове XIV стагоддзя былі скончаныя прамавугольныя слупы. На пачатку XV стагоддзя былі завершаныя перакрыцці нефаў.

У 1561 года царква стала лютэранскай.

Пад час вялікага пажару 1684 года была знішчаная вялікая частка дэкору будынку, а таксама вежа над паўднёвым нефам. У 1686 годзе царква была адноўленая да папярэдняга выгляду. Амвон з фігурамі апосталаў (1686) і алтарную карціну (1696) аднавіў эстонскі скульптар Хрысціян Акерман.

У 17781779 гг. паводле праекта архітэктара К.Л. Гейста была пабудавана заходняя вежа ў барочным стылі. Два з царкоўных званоў вылітыя ў XVII, яшчэ два — у XVIII стагоддзях. Арган створаны ў 1914 годзе.

У цяперашні час у саборы знаходзіцца рэзідэнцыя архібіскупа Эстонскай евангельскай лютэранскай царквы.

Асноўны аб’ём трохнефавы, цэнтральны неф мае працяг у выглядзе алтарнай часткі. З заходняга боку над цэнтральным нефам знаходзіцца царкоўная вежа, што выконвае функцыю званіцы.

У саборы пахаваныя багата вядомых асоб, сярод якіх французскі шляхціц Понтус дэ ла Гардзі з жонкай Сафіяй Гіленгельм (шведск.), пазашлюбнай дачкой шведскага караля Яна III Васы; адмірал Самуэль Грэйг, каханак Кацярыны II; адмірал Іван Крузенштэрн, які зладзіў першую расійскую экспедыцыю вакол свету; багемскі шляхціц Індржых Матыяш Турн, адзін з лідараў пратэстанцкага мяцяжу супраць імператара Фердынанда II.

Зноскі

  • «Таллинн». Краткий энциклопедический справочник. — Таллинн: Валгус, 1980.