Перайсці да зместу

Другая кніга Макавеяў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другая кніга Макавеяў (В΄ Μακκαβαίων)

Выява ліста з пералікам анатаваных другакананічных кніг. Кнігі Макавеяў прыведзены апошнімі ў спісе.
Раздзел: Гістарычныя
Мова арыгінала: старажытнагрэчаская
Папярэдняя (праваслаўе): Першая кніга Макавеяў
Наступная: Трэцяя кніга Макавеяў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другая кніга Макавеяў у праваслаўі і каталіцызме ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме адносіцца да другакананічных кніг, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў.

Другая кананічная кніга Макавеяў не працяг першай кнігі, а толькі больш падрабязнае, пашыранае апісанне некаторых падзей часоў Іуды Макавея. Першыя два раздзелы змяшчаюць два пасланні палесцінскіх іўдзеяў да аднаверцаў у Егіпце, у якіх яны паведамляюць аб перанесеных імі ганеннях і пакутах ад Антыёха IV і аб выратаванні іх ад ворагаў подзвігамі Іуды Макавея. Далей паведамляецца пра крывавыя міжусобіцы шэрагу іўдзейскіх першасвяшчэннікаў і падаецца малюнак жахлівай лютасці сірыйскага цара да іўдзеяў. У канцы прыводзяцца прыклады высокай маральна-рэлігійнай доблесці і самаадданасці веравызнанню сваіх бацькоў. Прымаючы пад увагу, што арыгінал гэтай кнігі дайшоў на грэчаскай мове, можна меркаваць, што яе аўтарам быў іўдзей, які паходзіў з элінізаванай егіпецкай Александрыі.[2]

Зноскі

  1. Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012.
  2. Скарына Ф. Творы:... С. 156.