Кнігі Царстваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кнігі Ца́рстваў — чатыры гістарычныя кнігі Старога Запавету ў Септуагінце і ў праваслаўным каноне. У іўдзейскім кодэксе святых кніг (Танаху) складаюць толькі дзве кнігі: кнігу Шмуэля і кнігу Цароў (Мелахім).

Падзел на чатыры кнігі з'явіўся найперш у александрыйскіх перакладчыкаў. Зрэшты, праваслаўная царква ў кананічным злічэнні кніг утрымала старажытны іўдзейскі падзел на дзве кнігі. У грэчаскай Бібліі (Септуагінце) усе чатыры кнігі носяць агульную назву «Βασιλέιωι», гэта значыць «кнігі Царстваў», таму што ў першай і другой кнігах выяўленыя падзеі непасрэдна-боскага (тэакратычнага) царства, якое было ўласціва народу Божаму, і царства чалавечага, якога пажадаў Ізраіль па прыкладзе паганскіх народаў, а ў трэцяй і чацвёртай адлюстраваны лёс Іўдзейскага і Ізраільскага царстваў.

Аўтарамі кніг Царстваў лічаць прарокаў, якія пераемна занатоўвалі падзеі свайго часу. Так, напрыклад, паводле сведчання іўдзейскгаа падання і першага раздзелу кнігі летапісаў, аўтарамі 1 і 2 кнігі Царстваў былі прарокі Самуіл (24 раздзелы), Нафан і Гад, а трэцяй і чацвёртай — Ахія Сіламлянін (3Цар. 11:29), Ада і Ісая (2Пар. 30:11}}, 2Пар. 33:32 і інш.). Верагодна, 3 і 4 кнігі Царстваў прыведзены ў цяперашні выглад і склад пісьменнікам часоў Вавілонскага палону, як мяркуюць — Ездрам, які карыстаўся «Гісторыяй Саламона» (3Цар. 11:41), «Летапісам цароў іўдзейскіх» і «Летапісам цароў Ізраільскіх» (гл. 3Цар. 14:19, 29; 3Цар. 15:7; 3Цар. 16:5, 14; 4Цар. 1:18; 4Цар. 8:23; 4Цар. 10:34 і інш.). Летапісы гэтыя не варта змешваць з дзяржаўнымі актамі і афіцыйнымі запісямі, якія вялі прыдворныя чыноўнікі ў Іўдзейскім царстве (гл. 3Цар. 4:3; 4Цар. 18:18, 37), аднак наўрад ці існавалі ў Ізраільскім.

Чыноўнікі ад ураду не маглі так строга крытычна і пагрозліва выкрывальна ставіцца да дзейнасці цароў, як гэта робяць складальнікі «летапісаў», што служылі крыніцай 3 і 4 кніг Царстваў. Ёсць меркаванне, заснаванае на іўдзейскім паданні, паводле якога 3 і 4 кнігі Царстваў складзеныя прарокам Ераміем, аднак гэту думкю нельга прыняць: трэцяя і чацвёртая кнігі Царстваў складзеныя ў другі перыяд Вавілонскага палону (гл. 4Цар. 25:27 і наст.) і ў зямлі паланення, тым часам як прарок Ерамія апошнія гады жыцця правёў не ў Вавілоне, а ў Егіпце. Кнігі Царстваў ахопліваюць каля 600 гадоў жыцця яўрэйскага народа, ад нараджэння прарока Самуіла да вызвалення Іяхоніі з вязніцы ў 37-м года па яго перасяленні ў Вавілон (каля 1170567 да н.э.).

Кніга першая, пачынаючы гісторыю яўрэйскага народа ад нараджэння Самуіла, даводзіць яе да смерці цара Саула — 110 гадоў; другая апісвае валадаранне Давіда — 40 гадоў: трэцця выкладае гісторыю ад Саламона да Іасафата — 120 гадоў, чацвёртая — ад смерці Ахава да палону вавілонскага — каля 335 гадоў.

Агульнай мэтай напісання ўсіх кніг Царстваў можна ўявіць выяўленне палітычнага стану (шчаснага ці благога) яўрэйскага народа ў сувязі з рэлігійна-маральным яго жыццём ці стану веры пры царах. У прыватнасці, аўтары 1 і 2 кніг падрабязным выкладаннем падзей з жыцця Самуіла і Давіда хацелі адлюстраваць па магчымасці дакладны вобраз іўдзейскага прарока — у асобе Самуіла, а цара — у асобе Давіда. Мэта складальнікаў 3 і 4 кніг Царстваў складалася ў тым, каб прадставіць карціну паступовага заняпаду іўдзейскага і ізраільскага царстваў у сувязі з прычынамі гэтай з'явы — пагардай да прароцкага слова і асабліва ідалапаклонствам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Епископ Михаил. Исторические книги Ветхого Завета. — Тула, 1899.
  2. Афанасьев Д. Руководство по предмету Свящ. Писания. Книги исторические Св. Писания Ветхого Завета. 4-е изд. — Ставрополь, 1896.