Перайсці да зместу

Дубай (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Дубай
араб. إمارة دبيّ‎‎
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
 ААЭ
Рэгіён
Каардынаты
Эмір
Заснаваны
9 чэрвеня 1833
Першая згадка
Плошча
1114 км²
Вышыня НУМ
5 м
Насельніцтва
2 106 177 чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+9714
Афіцыйны сайт
dm.gov.ae (ар.)(англ.)
Дубай на карце ААЭ
Дубай (горад) (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты)
Дубай (горад)

Дуба́й — найбуйнейшы горад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, адміністрацыйны цэнтр эмірата Дубай[1], найважнейшы гандлёвы і фінансавы цэнтр ААЭ[2] і ўсяго Блізкага Усходу[3]. Знаходзіцца на беразе Персідскага заліва. Глыбакаводны марскі порт Дубая дзякуючы нізкім пошлінам займае вядучае месца ў рэгіёне па рээкспарту розных тавараў, улучаючы золата. У перыяд 1954—1971 г. з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам брытанскага пратэктарату Дагаворны Аман[2]. У Дубаі праводзяцца размаітыя міжнародныя канферэнцыі, фестывалі, выставы і т.п.[4], плануецца правядзенне сусветнай выстаўкі Экспа-2020[5].

Узрост рэшткаў старажытнага мангравага балота, выяўленага ў наваколлі Дубая падчас пабудовы калектарных сетак, ацэньваецца прыкладна ў 7000 гадоў. Прыкладна 5000 гадоў назад берагавая лінія, адступіўшы ўнутр краіны, прыняла сучасны выгляд, пры гэтым тэрыторыя пакрылася пяском[6][7]. Да прыходу ісламу людзі ў гэтай вобласці ўшаноўвалі Баджаі (ці Баджар)[8].

Тэрыторыя, на якой мясцуецца горад, з VI стагоддзя да н.э. падначальвалася персідскай дынастыі Ахеменідаў, у III—VI стагоддзях н.э. прыналежала Сасанідам. У VII стагоддзі сюды прыйшоў іслам і тэрыторыя стала часткай Арабскага халіфата. У VIII стагоддзі княства Дубай брала ўдзел у паўстанні супраць намесніка халіфа, з прычыны чаго кіраўнікі Дубая былі фактычна незалежныя ў сярэдзіне VIII—IX стагоддзяў. Да канца IX стагоддзя яны трапілі пад уладу Абасідов. У XIII стагоддзі сюды ўрываліся Хулагуіды. Да XVIII стагоддзя за тэрыторыю змагаліся Партугалія, Іран, Турцыя, Аман, вахабіты[9]. Венецыянскі гандляр жэмчугам Гаспера Балбі, што пабыла ў гэтых краях у 1580 годзе, апісваючы лоўлю жэмчугу, згадваў Дубай (Dibei)[10]. З XVIII стагоддзя мясцовыя маракі, якое займалася галоўным чынам кабатажным гандлем, канфліктавалі з Ост-Індскай кампаніяй, якая перамагала ў канкурэнцыі з імі, у сувязі з чым англічане далі мянушку гэтаму раёну «Пірацкі бераг». У 1820 Ост-Індская кампанія з дапамогай вайсковай сілы, скіраванай сюды для змагання з піратамі, дамаглася падпісанні г. зв. Генеральнага дагавора, у выніку якога Аман быў падзелены на 3 часткі. Дагаворы 1835, 1839, 1853 і 1892 гадоў прывялі да ўсталявання брытанскага пратэктарата. З 1853 года тэрыторыя ўваходзіла ў г. зв. Дагаворны Аман[9].

Першыя згадванні пра селішча на месцы Дубая адносяцца да 1799[2]. У пачатку XIX стагоддзя насельніцтва Дубая складала ўсяго каля 1200 чалавек. Гэта было невялікае селішча, абароненае сценамі вакол яго і фортам Аль Фахідзі (Al Fahidi) у цэнтры яго[4]. Да 1833 года ён уваходзіў у склад эмірата Абу-Дабі, пазней, да атрымання незалежнасці ў 1971 годзе, прыналежаў Дагаворнаму Аману[2]. З 1833 года Дубай знаходзіцца пад уладай эміраў дынастыі Аль Мактум[11]. На працягу XIX стагоддзя дзве катастрофы нанеслі вялікую шкоду дабрабыту горада: у 1841 годзе ў горадзе бліснула эпідэмія воспы, змушаючы жыхароў перасунуцца на ўсход ад Дайры, а ў 1894 годзе агонь пранёсся праз Дэйру, знішчыўшы большасць хат[12]. Аднак геаграфічнае месцазнаходжанне горада працягвала прыцягваць гандляроў з усёй вобласці. Эмір Дубая жадаючы прыцягнуць замежных гандляроў, зменшыў падаткі, што прыцягвала гандляроў з Шарджы — галоўнага гандлёвага цэнтра рэгіёна таго часу[12][13].

Раён Дэйра на берагу лімана Дубай-Крык у 1960-х гадах.

Дзякуючы сваёй блізкасці да Ірана порт Дубая прыцягваў увагу замежных гандляроў, асабліва з Ірана, многія з якіх урэшце сяліліся ў Дубаі, у пачатку XX стагоддзя ён з’яўляўся адным з найважнейшых портаў Персідскага заліва[14]. У 1910 годзе насельніцтва горада складала ўсяго каля 10 тыс. жыхароў, рынак, што размяшчаўся на ўзбярэжжы на боку Дэйры, налічваў каля 350 крам[4]. У Дубаі квітнелі здабыча і экспарт жэмчуга аж да Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў, пераадолець наступствы якой перашкаджала індустрыя гадоўлі жэмчугу на фермах, якая развівалася ў Японіі[6]. Доўгі час Дубаю даводзілася здавольвацца нязначнымі зыскамі ад суседства з багатым нафтай Абу-Дабі, але ў 1966 годзе ў яго былі знойдзены ўласныя радовішчы, хоць і значна менш багатыя[15]. Прыбыткі ад здабычы нафты пачалі паступаць з 1969 года[16]. Нафтавая прамысловасць, якая развівалася, запатрабавала прытоку працоўнай сілы, які скіроўваўся галоўным чынам з Індыі і Пакістана, у выніку чаго з 1968 па 1975 год насельніцтва горада вырасла ў чатыры разы[15]. Прыбыткі ад нафты дапамаглі развіццю горада на раннім этапе, але запасы нафты ў Дубаі вельмі абмежаваны і ровень здабычы невысокі: прыбыткі ад нафты складаюць усяго каля 5 % усіх паступленняў[17]. Грунт эканомікі Дубая сталі складаць турызм, авіяцыя, нерухомая маёмасць, фінансавыя паслугі[18][19][20].

Праліў Крыік дзеліць Дубай на дзве часткі. На адным беразе размешчаны раён Бар-Дубай, на другім — раён Дэйра. Абодва бакі злучаюцца ў трох месцах — мастамі Аль-Мактум і Аль-Гархуд і знакамітым тунэлем Шындога (прататыпам Ла-Маншскага тунэля) які праходзіць пад вусцем праліва. Размешчаны на беразе Персідскага заліва да паўночнага ўсходу ад сталіцы — Абу-Дабі па суседстве з Шарджай. Геаграфічныя каардынаты: 25°27' паўночнай шыраты, 55°33' усходняй даўгаты. Даўжыня горада складае 134 км, шырыня — 35 км.

Клімат Дубая — надзвычай гарачы (Арыдны клімат гарачых пустэльняў BWib па класіфікацыі Кёпена). Дубай лічыцца адным з самых гарачых гарадоў свету. Сярэдняя тэмпература жніўня (самага цёплага месяца) +35,1 °C, а сярэдні максімум звычайна перавышае +40 °C, часам тэмпература ў цені можа даходзіць амаль да 50 °C. Зімы больш халаднаватыя, прыблізна па тэмпературы яны адпавядаюць лету ў сярэдняй палосе Расіі, з цёплымі днямі і халаднаватымі начамі. Сярэдняя тэмпература студзеня +19 °C (самага халоднага месяца).

Асадкі ў Дубаі рэдкія (за год выпадае каля 80 мм), выпадаюць галоўным чынам у другой палове зімы (люты-сакавік), з мая па кастрычнік асадкі практычна немагчымыя.

Клімат Дубая (1974-1991)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 31,6 36,0 41,0 43,5 47,0 47,0 48,5 47,5 45,1 41,6 36,9 33,2 48,5
Сярэдні максімум, °C 23,8 25,3 28,1 32,7 37,5 39,3 40,7 41,1 38,8 35,3 30,6 26,1 33,3
Сярэдняя тэмпература, °C 19,1 20,3 22,8 26,8 31,0 32,9 34,9 35,1 32,7 29,5 25,2 21,2 27,6
Норма ападкаў, мм 11,3 35,7 22,4 7,6 0,7 0,0 0,1 0,1 0,0 0,1 1,8 14,3 94,1
Тэмпература вады, °C 20 19 22 26 28 30 32 33 32 30 27 24 27

Асноўныя раёны горада:

Дубай — найбуйнейшы гандлёвы, фінансавы і турыстычны цэнтр Блізкага Усходу. Па тэмпах развіцця гарады параўнальны з Шанхаем. Трэці па важнасці цэнтр рээкспарту ў свеце (пасля Ганконга і Сінгапура). У Дубаі адсутнічаюць некаторыя значныя віды падаткаў: падатак на прыбыткі арганізацый, падатак на прырост капіталу, падатак на прыбыткі фізічных асоб, а таксама падатак на рэпатрыяцыю прыбыткаў. З’яднаныя Арабскія Эміраты таксама маюць пагадненні пра ўнікненне падвойнага падаткаабкладання больш за з дваццаццю краінамі свету.

Значную каштоўнасць у веданні бізнесу ў Дубаі ўяўляюць СЭЗ — свабодныя эканамічныя зоны. Афшорная зона мясцуецца ў раёне Джэбель Алі.

Падрабязней гл. таксама: Дубайскі метрапалітэн

У горадзе ёсць два марскія парты, некалькі аўтавакзалаў (найбуйнейшы ў Бур-Дубаі) і два буйныя міжнародныя аэрапорты (Дубай і Аль-Мактум). Ёсць развітая аўтобусная сетка, частка прыпынкаў кандыцыянавана. 9 верасня 2009 года быў адкрыты Дубайскі метрапалітэн. 30 красавіка 2009 года была адкрыта манарэйкавая дарога. 12 лістапада 2014 года запушчана трамвайны рух[en] у адным з раёнаў горада.

Бурдж-Халіфа — небаскроб, форма якога нагадвае сталагміт. З 19 мая 2008 года — самае высокае калі-небудзь існавалае збудаванне ў свеце. Небаскроб быў афіцыйна адкрыты 4 студзеня 2010 года. Яго вышыня складае 828 метраў, 163 паверха. Мяркуецца функцыянаванне больш 50 ліфтаў, з хуткасцю ўздыму 18 м/с.

Dubai skyline
Панарама Дубая.


  • Бурдж аль-Араб — гатэль у форме ветразя, адзін з самых раскошных у свеце.
  • Фантан Дубай — музычны фантан, які знаходзіцца каля небаскроба Бурдж Халіфа. Адзін з самых вялікіх і высокіх фантанаў у свеце. Вышыня яго бруй дасягае 150 метраў.
  • Акварыум — адзін з самых вялікіх акварыумаў свету, які знаходзіцца ў самым буйным гандлёва-забаўляльным цэнтры Блізкага Ўсходу — Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Дубай». Ёсць таксама акварыум у гатэлі «Атлантыс» на намыўной выспе «Пальма Джумейра».
  • The World — архіпелаг на ўзбярэжжы ААЭ ў форме кантынентаў Зямлі, які будуецца.
  • Emirates Towers — Гонарам галоўнай вуліцы Дубая Шэйх Заід Роўд з’яўляюцца Эмірэйтс Тауэрз (EmiratesTowers) — серабрыста-шэрыя вежы двайняты, адна з якіх лічылася самым высокім будынкам на Блізкім Усходзе і ў Еўропе да пабудовы новага найвышэйшага будынка ў свеце — небаскроба Бурдж Халіфа[21].
  • Астравы Пальмаў — група штучных астравоў. Складаецца з трох астравоў: абжытага Пальма Джумейра, амаль гатовага Пальма Джэбель Алі і пачатага Пальма Дайра. На першым востраве пракладзена 5-кіламятровая манарэйкавая дарога, першая на Блізкім Усходзе.
  • Крыты гарналыжны курорт Ski Dubai — першы крыты гарналыжны комплекс на Блізкім Усходзе і адзін з найбуйнейшых у свеце з пляцам 22,5 тысячы м² (эквівалент плошчы 3 футбольных палёў), круглы год пакрыты штучным снегам. Ёмістасць 1,5 тысячы наведнікаў. Знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Мол Эміратаў».
  • Бастакія — даўнейшая частка Бар-Дубая. Знаходзіцца паміж гарадскім музеем у форце Аль-Фахідзі, набярэжнай Бухты і вуліцай Мусала. Большасць тутэйшых будынкаў была пабудавана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Тут сяліліся заможныя купцы з Персіі; сама назва квартала паходзіць ад персідскай правінцыі Бостак. Цяпер Бастакія актыўна рэстаўруецца і ператвараецца ў культурна-турыстычны цэнтр з кафэ, рэстаранамі, крамамі сувеніраў і мастацкімі галерэямі.
  • Скульптура «Разам» — арабская пара, апранутая ў традыцыйныя белыя і чорныя адзенні ў характэрным эмірацкім стылі; створана з белага карарскага мармуру і шведскага чорнага граніту сірыйскім скульптарам Лутфі Рамхейнам[22].
  • Музей Будучыні

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

У Дубая маюцца наступныя гарады-пабрацімы[23][24]:

  1. The Government and Politics of the Middle East and North Africa. D Long, B Reich. p.157
  2. а б в г Словарь современных географических названий. — Под ред. акад. В. М. Котлякова. Екатеринбург: У-Фактория. 2006 [1]
  3. The 2008 Global Cities Index(недаступная спасылка). Foreign Policy (15 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2010. Праверана 20 April 2010.
  4. а б в [2] Энциклопедия туризма Кирилла и Мефодия. 2008
  5. Where is Dubai and Dubai city?(недаступная спасылка). Thatsdubai.com (14 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 12 сакавіка 2013.
  6. а б History and Traditions of the UAE (PDF)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2013. Праверана 31 July 2009.
  7. The old ... turned new. Travel & Culture (25 кастрычніка 2001). Праверана 15 March 2008.
  8. Ibrahim Al Abed, Peter Hellyer (2001). United Arab Emirates: A perspective. Trident Press. ISBN 978-1-900724-47-0. Праверана 31 July 2009.
  9. а б Объединённые арабские эмираты // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  10. The Coming of Islam and the Islamic Period in the UAE. King, Geoffrey R. (PDF)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2013. Праверана 20 красавіка 2013.
  11. Bani Yas(недаступная спасылка). Sheikh Mohammed Official Website. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2009. Праверана 30 мая 2009.
  12. а б Modernity and tradition in Dubai architecture. Karim, Luiza. Alshindagah.com. Праверана 31 July 2009.
  13. Davidson, Christopher, The Emirates of Abu Dhabi and Dubai: Contrasting Roles in the International System. March 2007.
  14. «Dubayy» Архівавана 3 верасня 2013.. Encyclopædia Britannica. 2008
  15. а б Historic population statistics (PDF). Праверана 31 July 2009.
  16. Sampler & Eigner (2008). Sand to Silicon. UAE: Motivate. pp. 11. ISBN 9781860632549.
  17. DiPaola, Anthony (2010-09-28). "Dubai gets 2% GDP from oil". Bloomberg. Праверана September 2014. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  18. Oil share dips in Dubai GDP Архівавана 26 верасня 2013. AMEInfo (9 June 2007) Retrieved on 15 October 2007.
  19. Dubai economy set to treble by 2015 ArabianBusiness.com (3 February 2007) Retrieved on 15 October 2007.
  20. Dubai diversifies out of oil(недаступная спасылка). AMEInfo (7 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2008. Праверана 12 August 2008.
  21. Описание Эмирата Дубаи
  22. Центр Дубая пополнился новой скульптурной композицией Архівавана 5 сакавіка 2016.
  23. Dubai's sister cities. dubaicityguide. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 верасня 2011.
  24. Twinning Cities Agreements(недаступная спасылка). UAE Official Website. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 верасня 2011.
  25. Twinning agreement brings a taste of Spain to Dubai UAE – The Official Web Site – News(недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  26. Dubai, Detroit ink sister-city accord UAE – The Official Web Site – News(недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  27. Dubai, Granada discuss cooperation UAE – The Official Web Site – News(недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  28. Los Angeles cultural body takes Dubai as sister city UAE – The Official Web Site – News(недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  29. Dubai sister/twin cities list. Dubaicityguide.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 20 красавіка 2013.
  30. Dubai partners with the U.S. city of Phoenix UAE – The Official Web Site – News(недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  31. Dynamic Busan – City Government – Sister Cities – Dubai. English.busan.go.kr. Праверана 14 July 2009.