Дымітры Пае
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Фларан Дымітры Пае | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Le Dieu Du Football (Бог футбола) | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 сакавіка 1987[1][2][…] (37 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Васка да Гама | |||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фларан Дымітры Пае (фр.: Florent Dimitri Payet; нар. 29 сакавіка 1987, Сен-П’ер, Рэюньён, Францыя) — французскі футбаліст, крайні паўабаронца бразільскага клуба «Васка да Гама». Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2018). Вядомы сваім уменнем выконваць штрафныя ўдары.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дымітры Пае пачаў займацца футболам на сваім родным востраве Рэюньёне ў клубах «Сен-Філіп» і «Сен-П’еруаз». 4 гады правёў у сістэме юнацкіх каманд «Гаўра», пасля чаго вярнуўся на Рэюньён. У 2004 годзе Пае зноў адправіўся ў метраполію і стаў іграком «Нанта».
«Нант»
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў за асноўны склад «Нанта» 15 снежня 2005 года ў выязным матчы супраць «Бардо». Ужо ў другім сваім матчы ― 21 студзеня 2006 года супраць «Меца» Пае забіў гол у вароты саперніка, прычым футбаліст выйшаў на поле толькі на 88-й хвіліне матча.
«Сент-Эцьен»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2007 года Пае перайшоў у «Сент-Эцьен». У сезоне 2008/09 дэбютаваў у Кубку УЕФА, забіўшы 3 мячы ў 10 праведзеных матчах. У ліпені 2009 года Пае падпісаў новы кантракт з «Сент-Эцьенам» на 4 сезоны.
«Ліль»
[правіць | правіць зыходнік]28 чэрвеня 2011 года галоўны трэнер клуба «Сент-Эцьен» Крыстоф Гальцье пацвердзіў, што Пае быў на грані падпісання кантракта з «Лілем» пасля таго, як ігрок сам паведаміў яму гэта ў папярэдні дзень[3]. Пае пагадзіўся на чатырохгадовы кантракт з «Лілем», а трансферны кошт іграка быў ацэнены ў 9 млн еўра[4].
«Марсель» і «Вест Хэм Юнайтэд»
[правіць | правіць зыходнік]27 чэрвеня 2013 года стала вядома, што «Ліль» і «Марсель» дамовіліся аб трансферы іграка.
Улетку 2015 года перайшоў у англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» за 15 млн еўра. Выдатна правёўшы сезон 2015/16, быў уключаны ў склад каманды года па версіі ПФА, атрымаў узнагароду «Малатабоец года», якая ўручаецца найлепшаму іграку «Вест Хэм Юнайтэд» у сезоне.
У снежні 2016 года Пае заявіў, што можа вярнуцца ў «Марсель». Хутка кіраўніцтва клуба адхіліла іграка ад трэніровак, а сам Пае заявіў, што больш не апране футболку «Вест Хэм Юнайтэд». 30 студзеня 2017 года футбаліст перайшоў у «Марсель», сума трансферу склала 29 млн еўра.
У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Марсель» у якасці свабоднага агента.
«Васка да Гама»
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2023 года папоўніў склад бразільскага клуба «Васка да Гама».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]9 кастрычніка 2010 года Дымітры дэбютаваў у складзе зборнай Францыі ў матчы супраць зборнай Румыніі (2:0). Выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, Пает паспеў дапамагчы сваёй камандзе, зрабіўшы дзейсную перадачу. 12 кастрычніка 2010 года ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Люксембурга форвард «Сент-Эцьена» таксама адзначыўся галявой перадачай.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dimitri Payet // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dimitri Payet // GeneaStar
- ↑ «Payet completes move to Lille» Архівавана 27 лютага 2014.. Agence France Presse.
- ↑ «Ambitious Payet agrees four-year Lille deal». Union of European Football Associations.
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся на Рэюньёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Францыі
- Ігракі зборнай Францыі па футболе
- Ігракі ФК Нант
- Ігракі ФК Сент-Эцьен
- Ігракі ФК Ліль
- Ігракі ФК Алімпік Марсель
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Васка да Гама