Перайсці да зместу

Егішэ Марціросавіч Тадэвасян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Егішэ Марціросавіч Тадэвасян
арм.: Եղիշե Մարտիրոսի Թադևոսյան
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 (24) верасня 1870[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1936(1936-01-22)[1][2] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Уплыў на Ерванд Сямёнавіч Качар, Sedrak Arakelyan[d], Q20511734? і Artavazd Tumanyan[d]
Узнагароды
заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Егішэ Марціросавіч Тадэвасян (24 верасня 1870, Эчміядзін — 22 студзеня 1936, Тбілісі) — рускі і армянскі мастак.

Вучыўся ў гімназіі пры Лазараўскім інстытуце ў Маскве, потым у Маскоўскім вучылішчы малярства, разьбярства і дойлідства, скончыў яго ў 1894 годзе.

Браў удзел у выставах Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Быў у сяброўскіх адносінах з Васілём Паленавым, разам з апошнім у 1898 годзе здзейсніў вандраванне ў Палестыну, і пазней шматкроць падарожнічаў па Блізкім Усходзе. Пазней браў удзел у выставах «Свету мастацтва». Да 1901 года жыў у Маскве, потым у Тыфлісе, выкладаў малярства. У ранні перыяд творчасці знаходзіўся пад уплывам Вардкеса Сурэнянца, але ў 1900-я гады пачаткаў выкарыстоўваць у сваёй творчасці пуантылізм і экспрэсіянізм.

У 1916 годзе арганізаваў і ўзначаліў Саюз мастакоў Арменіі.

У 1935 годзе прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Армянскай ССР.

Пахаваны ў Пантэоне ім. Камітаса у Ерэване.

Працы Тадэвасяна захоўваюцца ў Дзяржаўнай маляўнічай галерэі Арменіі, Дзяржаўным музеі мастацтваў Грузіі, Дзяржаўным музеі мастацтва народаў Усходу (Масква), у музеі-запаведніка В. Паленава, а таксама ў прыватных калекцыях.

Зноскі

  • Дрампян Р. Г. Егише Татевосян. М.: Искусство, 1957.