Заспенскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заспенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Заспа
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 2 721
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2340
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

За́спенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Заспа.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гарошкаўскага і Левашоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад Жмураўскага сельсавета перададзена вёска Красназем’е[1]. 27 красавіка 1989 года ў склад Даўгалескага сельсавета Гомельскага раёна перададзены пасёлак Нагорнае[2]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свірыдавіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Гасцівель, Казанаўка, Свірыдавічы, Ямпаль, Яноўка, пасёлкі Арол, Бяроза, Васток, Вішнёўка, Волга, Востраў, Вясёлы, Залессе, Калінін, Краснаселле, Лабкі, Падроўнае і Сокал)[3]. 12 жніўня 2011 года скасаваны пасёлкі Бяроза, Волга і Вясёлы[4], 27 лютага 2015 года — пасёлкі Востраў і Сокал[5], 1 снежня 2016 года — пасёлкі Залессе і Краснаселле[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3254 чалавекі[7], з іх 94,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 2721 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 красавіка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  4. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 12 августа 2011 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района
  5. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 27 февраля 2015 г. № 46 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района
  6. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 1 декабря 2016 г. № 109 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.