Перайсці да зместу

Заходняя Бенгалія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходняя Бенгалія
পশ্চিম বঙ্গ, Pościm Bôngo
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Калькута
Дата ўтварэння 26 студзеня 1950
Кіраўнік Mamata Banerjee[d]
Афіцыйная мова Бенгалі
Насельніцтва (2001)
80,221 млн (4-е месца)
Шчыльнасць 904 чал./км²
Плошча 88 752 км²
Заходняя Бенгалія на карце
Абрэвіятура IN-WB
Код ISO 3166-2 IN-WB
Код аўтам. нумароў WB
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходняя Бенгалія (англ.: West Bengal) — штат на ўсходзе Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (88 752 км2) і 4-е па насельніцтву (90,3 млн. чалавек, 2010). Адміністрацыйны цэнтр — Калькута. Гранічыць з Бангладэш, Бутанам, Непалам, штатамі Асам, Сікім, Арыса, Джхаркханд, Біхар. Кіруючая партыя (на працягу трох дзесяцігоддзяў) — Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая).

Горы на поўначы штата

Заходняя Бенгалія прасціраецца ад Гімалаяў на поўначы да Бенгальскага заліва на поўдні. Ганг — галоўная рака рэгіёна, меншыя рэкі — Дамодар, Аджай і Кангсабаці.

Чайныя палеткі Дарджылінга

Заходняя Бенгалія з'яўляецца трэцім па велічыні ўклада донарам дзяржаўнага бюджэту Індыі. Галоўны сектар эканомікі штата па частцы занятасці — сельская гаспадарка (рыс, пшаніца, тытунь, фасоль, джут). Значнае месца ў сельскагаспадарчай прадукцыі штата займае высакаякасны чай, асабліва з раёна Дарджылінг. Па долі ў ВУП першае месца займае сектар паслуг (51%), абганяючы сельскую гаспадарку (27%) і прамысловасць (22%). Прамысловасць сканцэнтравана ў раёне Колькаты і (здабываючая) ў багатых мінеральнай сыравінай заходніх перадгор'ях.

Пераважная большасць насельніцтва — бенгальцы. Афіцыйныя мовы — бенгальская і англійская, шырока распаўсюджаная хіндзі, у раёне Дарджылінг гавораць па-непальску. Індуізм спавядае 72,5 % насельніцтва, іслам — 25,2 % (2001).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.