Перайсці да зместу

Змяінагорскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змяінагорскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1925
Насельніцтва
  • 16 460 чал. (2021)[5]
Плошча
  • 2 802 км²
Змяінагорскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3], KRAT[3] і UTC+7
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Змяінагорскі раён (руск.: Змеиного́рский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Змяінагорск, размешчаны за 87 км ад Рубцоўска.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён плошчай у 2802 км² размешчаны ў паўднёвай частцы края. Рэльеф усходняй часткі ўзгорысты, месцамі гарысты (адгор’і Калыванскага хрыбта), заходняй часткі — пераважна раўнінны. На тэрыторыі раёна здабываецца свінец, цынк.

Умерана кантынентальны клімат. Сярэдняя тэмпература каля 20 °C, вільготнасць паветра — 70 %. Траціну года на тэрыторыі Змяінагорскага раёна стаіць яснае сонечнае надвор’е, пераважна, у летнія месяцы.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Карбаліха, Вялікая Гальцоўка, Талоўка; у паўночна-ўсходняй частцы размешчана возера Калыванскае. Глебы шэрыя лясныя, вышчалачаныя, моцна вышчалачаныя, чарназёмы. Растуць елка, піхта, хвоя, бяроза; багатае разнатраўе. Фаўна — мядзведзь, лось, казуля, дзік, собаль, норка, ліса, андатра, тхор, гарнастай, каланок, выдра, барсук, вавёрка, заяц, воўк.

У раёне знаходзіцца частка Тыгірэкскага запаведніка.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
  3. а б (unspecified title) — 2016.
  4. Geographic Names Server — 2018.
  5. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx