Кававарка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кававарка — прылада для прыгатавання кавы.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Кававарка па-турэцку[правіць | правіць зыходнік]

Аўтаматызуе працэс прыгатавання кавы ў джэзве (турцы). У кубак з антыпрыгарным пакрыццём засыпаюцца кава, цукар і спецыі. Дадаецца вада. Кававарка ажыццяўляе нагрэў туркі знізу. Зверху над туркай знаходзяцца датчыкі тэмпературы і аб’ёму. У адпаведнасці з правіламі прыгатавання кавы па-турэцку неабходна давесці каву амаль да кіпення і зняць з пяску, датчык аб’ёму не дазваляе каве «ўцячы».

Кропельная[правіць | правіць зыходнік]

Кропельная кававарка

Аўтаматызуе працэс прыгатавання фільтр-кавы. Вада ў такой кававарцы праходзіць па кіпяцільнай трубцы, дзе частка яе пераўтвараецца ў пару. Далей гэтая пара па законе Архімеда накіроўваецца ўверх па кіпяцільнай трубе (яна сыходзіць вертыкальна ўверх), пры гэтым захапляючы з сабой невялікія порцыі вады, якая затым зліваецца ў ёмістасць з молатай кавай, насычаецца ёй і сцякае ў ёмістасць для збору зваранага такім чынам кававага напою.

Гейзерная[правіць | правіць зыходнік]

Гейзерная кававарка

Кававарка складаецца з ніжняй ёмістасці для вады, кававага фільтра і верхняй часткі для збору гатовага напою. Халодная вада наліваецца ў ніжнюю ёмістасць, зверху ўсталёўваецца фільтр з молатай кавай і, нарэшце, замацоўваецца верхняя ёмістасць. Як правіла, верх і ніз кававаркі замацоўваюцца разьбовым мацаваннем. Вада ў ніжняй ёмістасці награваецца да кіпення і паднімаецца ў верхнюю ёмістасць, праходзячы скрозь фільтр з кавы.

Капсульная[правіць | правіць зыходнік]

Капсульная кававарка выкарыстоўвае для прыгатавання кавы кававыя капсулы, якія загружаюцца ў корпус кававаркі. Для падрыхтоўкі кавы капсула праколваецца і скрозь насыпаную ў яе каву праходзіць гарачая вада пад ціскам (ад 15 да 19 бар). Перавага капсульных машын — хуткасць і зручнасць прыгатавання кавы.

Эспрэса кавамашына (Ражковая)[правіць | правіць зыходнік]

Эспрэса-кавамашыны вараць каву пры дапамозе гарачай вады, якая праходзіць пад ціскам праз молатую каву.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]