Перайсці да зместу

Карл Манэ Георг Сігбан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Манэ Георг Сігбан
шведск.: Karl Manne Georg Siegbahn
Шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Дата нараджэння 3 снежня 1886(1886-12-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1978(1978-09-24)[1][2] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Karin Högbom[d][1]
Дзеці Кай Манэ Бёр'е Сігбан і Bo Siegbahn[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1924)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Манэ Георг Сігбан, таксама Зігбан[6] (шведск.: Karl Manne Georg Siegbahn; 3 снежня 1886, Эрэбру, Швецыя — 24 верасня 1978[7], Стакгольм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1924 годзе «за адкрыцці і даследаванні ў вобласці рэнтгенаўскай спектраскапіі». Заснавальнік рэнтгенаўскай і ядзернай спектраскапіі.

Манэ Сігбан нарадзіўся ў сям’і станцыйнага наглядчыка шведскай чыгункі Нільса Рэйнхальда Георга Сігбана і яго жонкі Эмы Сафіі Мацільды (нар. Цэтэнберг). У 1906 годзе Сігбан паступіў ва ўніверсітэт Лунда, які ён скончыў ў 1911 годзе абаронай доктарскай дысертацыі па тэме «Вымярэнне магнітнага поля». Ужо з 1907 па 1911 гг. Сігбан працуе асістэнтам прафесара Іагана Рыдберга. Пасля абароны дысертацыі Сігбан становіцца дацэнтам і ў 1915 годзе прафесарам. Пасля смерці Рыдберга ў 1919 годзе Сігбан займае яго кафедру. У 1923 годзе Сігбан пераходзіць ва Упсальскі ўніверсітэт і ў 1937 годзе становіцца прафесарам-даследчыкам ў Шведскай каралеўскай акадэміі навук. З 1938 па 1947 гг. Сігбан — прэзідэнт міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP).

Аўтар навуковых прац па спектраскапіі рэнтгенаўскага выпрамянення, ядзернай фізіцы і ядзернай спектраскапіі.

Прапанаваў новыя метады атрымання рэнтгенаўскіх спектраў высокага раздзялення, вывучыў рэнтгенаўскія спектры хімічных элементаў і адкрыў новыя спектральныя лініі.

Выявіў дысперсію рэнтгенаўскіх прамянёў. Сканструяваў шэраг спектральных прылад.

Член Шведскай АН (1922), Лонданскага каралеўскага таварыства (1933). Замежны член АН СССР (1958).

У 1914 годзе Сігбан пабраўся шлюбам з Катрын Хегбом. Бацька двух сыноў: Бо (1915), які зрабіў кар’еру дыпламата, і Кай (1918), які стаў фізікам і атрымаў у 1981 годзе Нобелеўскую прэмію.

Зноскі

  1. а б в г д е ё K Manne G Siegbahn — 1917.
  2. а б в 18861203-0497 Siegbahn, Karl Manne Georg // Sveriges dödbok Праверана 13 кастрычніка 2018.
  3. Örebro Nikolai kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11800/C/11 (1885-1894), bildid: F0002319_00091 Праверана 6 жніўня 2020.
  4. Manne Siegbahn Праверана 2 верасня 2020.
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Варыянты напісання прозвішча Сігбан і Зігбан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.365.
  7. https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=5900