Каэфіцыент зруху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каэфіцые́нт зру́ху (англ.: location parameter, руск.: коэффициент сдвига) — параметр імавернага размеркавання, які мае спецыяльны выгляд. Фізічна колькаснае значэнне гэтага параметра можа быць звязана з выбарам кропкі адліку шкалы вымярэння.

Няхай нам дадзена параметрычная сям’я размеркавання імавернасцей, якая характарызуецца функцыяй імавернасці або шчыльнасцю імавернасці , дзе  — фіксаваны параметр. Гэты параметр і будзе называцца каэфіцыент зруху, калі мае месца прадстаўленне

дзе  — фіксаваная функцыя імавернасці або шчыльнасць імавернасці.

Удакладненне[правіць | правіць зыходнік]

Можна заўважыць, што калі  — функцыя або шчыльнасць імавернасці выпадковай велічыні , то суадносна з’яўляецца функцыяй або шчыльнасцю імавернасці выпадковай велічыні для любога .

У англамоўнай літаратуры пры вызначэнні каэфіцыента зруху функцыяі імавернасці або шчыльнасці імавернасці выкарыстоўваецца формула

дзе з’яўляецца каэфіцыентам зруху. Заўважце, што з формулы 1 і з формулы 2 з’яўляюцца адным і тым жа каэфіцыентам.

Трэба заўважыць, што ў аднамерным выпадку калі каэфіцыентам зруху павялічваецца, то функцыя імавернасці або шчыльнасці імавернасці зрушваецца направа (у большы бок), і наадварот, калі каэфіцыентам зруху памяншаецца, то функцыя імавернасці або шчыльнасці імавернасці зрушваецца налева (у меншы бок). І ў першым, і ў другім выпадку форма (англ.: shape) функцыі імавернасці або шчыльнасці імавернасці не будзе адрознівацца ад суадносных без каэфіцыентам зруху.

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Няхай выпадковая велічыня ўяўляе сабой тэмпературу ў градусах Цэльсія, замераную ў выніку некаторага эксперыменту. Тады выпадковая велічыня вызначанае тую самую тэмпературу, але ў градусах Кельвіна. Калі размеркаванне задаецца шчыльнасцю , а задаецца шчыльнасцю , то

дзе  — Каэфіцыент зруху адносна

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]