Квантыль
Appearance
Квант́ылі (англ.: quantiles) — значэнні, якія падзяляюць размах размеркавання імавернасцей на непарыўныя інтэрвалы роўнай імавернасці, або такім жа чынам падзяляюць назіранні ў выбарцы . Некаторыя квантылі маюць спецыяльныя назвы, напрыклад квартылі (чатыры групы), дэцылі (дзесяць груп) і працэнтылі (сто груп).
Азначэнне[правіць | правіць зыходнік]
Для выпадковай велічыні[правіць | правіць зыходнік]
Квантылем парадку выпадковай велічыні завецца корань раўнання
дзе — функцыя размеркавання гэтай велічыні, а прымае значэнні на прамежку [1].
Напрыклад, квантыль парадку 0.5 ёсць медыянай. Ведаючы дастаткова вялікую колькасць квантылей размеркавання, можна скласці ўяўленне пра яго характарыстыкі[1].
Спецыяльныя квантылі[правіць | правіць зыходнік]
- адзіны 2-квантыль называецца медыянай
- 3-квантыль называецца тэрцілем (англ.: tertile або tercile) → T
- 4-квантыль называецца квартылем → Q
- 5-квантыль называецца квінтылем (англ.: quintile) → QU
- 6-квантыль называецца секстылем(англ.: sextile) → S
- 10-квантыль называецца дэцылем (англ.: decile → D
- 100-квантыль называецца працэнтылем (англ.: percentile) → P
- 1000-квантыль называецца пермілем (англ.: permille) → Pr
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — С. 132. — ISBN 978-985-01-1043-5.