Майкл Фрыдман
Майкл Фрыдман | |
---|---|
англ.: Michael Freedman | |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1951[1] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Бенедыкт Фрыдман[d] |
Маці | Нэнсі Фрыдман[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, фізік |
Навуковая сфера | матэматыка[2], тапалогія[2], геаметрыя[2] і manifold[d][3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уільям Браўдэр[d] |
Вядомыя вучні | Ian Agol[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Хартлі Фрыдман (англ.: Michael Hartley Freedman; нар. 21 красавіка 1951, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — матэматык з даследчай групы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары. У 1986 годзе быў удастоены Філдсаўскай прэміі за яго працу над абагульненай гіпотэзай Пуанкарэ. Фрыдман і Рабіён Кірбі паказалі, што гіпотэза справядлівая для n = 4.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фрыдман нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Лос-Анджэлесе, унук пісьменніка Давіда Фрыдмана. У 1968 годзе ён паступіў у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, а затым працягнуў вучобу ў Прынстанскім універсітэце, дзе ў 1973 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі за сваю дысертацыю Codimension-Two Surgery, напісаную пад кіраўніцтвам Уільяма Браўдэра. Пасля заканчэння ўніверсітэта Фрыдман быў прызначаны выкладчыкам кафедры матэматыкі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Ён займаў гэтую пасаду да 1975 года, калі стаў членам Інстытута перспектыўных даследаванняў (IAS) у Прынстане. У 1976 годзе ён быў прызначаны асістэнт-прафесарам на кафедры матэматыкі Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега (UCSD).
Фрыдман атрымаў мноства іншых узнагарод і ганаровых званняў, уключаючы Стыпендыю Слоана, Стыпендыю Гугенхайма, Стыпендыю Мак-Артура і Нацыянальны навуковы медаль ЗША. Абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Амерыканскага матэматычнага таварыства.
У цяперашні час ён працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары, дзе яго каманда прымае ўдзел у распрацоўцы тапалагічнага квантавага камп’ютара.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 18 лістапада 2024.
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
- Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя