Малінаўка (жылы раён)
Малінаўка | |
---|---|
53°51′13″ пн. ш. 27°26′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Маскоўскі раён |
Дата заснавання | пачатак 1980-х |
Ранейшы статус | пасёлак |
Год уключэння ў межы горада | першая палова 1980-х |
Паштовыя індэксы | 220025, 220051 |
Насельніцтва | 120 тыс. чал. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малінаўка, жылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска паміж МКАД і Паўднёвым Захадам з паўднёва-усходняга боку мяжуе з жылым раёнам Брылевічы.
Ад МКАД аддзелена вуліцай Слабадской (мае выгіб вялікага радыуса, адпаведнага трасе МКАД), у кірунку да цэнтра праз прапарцыянальныя прамежкі паралельна ёй пракладзены вуліцы Ясеніна, Бялецкага, Любімава. Забудоўваецца з другой паловы 1980-х. Складаецца з дзевяці мікрараёнаў.
Пасля 1986 жыллё ў Малінаўцы ў масавым парадку атрымалі перасяленцы з раёнаў, якія пацярпелі ад Катастрофы на ЧАЭС.
Асноўныя вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Праспект Дзяржынскага,
- праспект Любімава,
- вул. Бялецкага,
- вул. Громава,
- вул. Рафіева,
- вул. Слабадская,
- вул. Касманаўтаў,
- вул. Ясеніна.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Грамадская інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным з дзевяці мікрараёнаў ёсць развітая сетка гандлёвых аб'ектаў, аптэк і іншых аб'ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленні паштовай сувязі РУП "Белпошта" і аддзяленні ААБ "Беларусбанк". Раён абслугоўвае дзве дарослыя (№25, №5) і дзіцячая (№15) паліклінікі. У жылым раёне працуюць 10 школ, 4 гімназіі, 26 дзіцячых дашкольных устаноў. У мікрараёне Малінаўка-8 размешчаны гандлёвы цэнтр "ProStore".
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 3 чэрвеня 2014 [1] адбылося адкрыццё станцыі метро Малінаўка.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
23 | д/с Малінаўка-4 — Гарадскі Вал | |
28 | д/с Сярова — Масюкоўшчына | |
30а | Мінскрыбпрам — Красны Бор | Панядзелак — пятніца |
30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
32с | д/с Дружная — д/с Малінаўка-4 | |
74с | Гарадскі вал — д/с Малінаўка-4 | |
75 | д/с Малінаўка-4 — ст. м. Пятроўшчына | |
83э | д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы | Акрамя панядзелка |
84 | д/с Малінаўка-4 — Сляпянка | |
96 | Філіял БДУ — д/с Малінаўка-4 | |
97 | д/с Сярова — Малінаўка-8 | |
103 | д/с Паўднёвы захад — д/с Малінаўка-4 | |
104 | д/с Малінаўка-4 — Сеніца | |
114с | д/с Чыжоўка — Аўтарынак | |
116 | д\с Каменная Горка-5 — Малінаўка-8 | |
120 | Малінаўка-6 — ст.м. Малінаўка | |
122э | д/с Кунцаўшчына — зав. Соф'і Кавалеўскай | |
132 | Шчомысліца — д/с Малінаўка-4 | |
134с | д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 | Панядзелак |
142 | д/с Малінаўка-4 — прамвузел Заходні | |
147 | д/с Малінаўка-4 — Брылевічы | |
150 | Брылевічы — Азярцо | |
156с | д/с Паўднёвы Захад — Водаачышчальная станцыя | |
170с | АС "Паўднёва-Заходняя" — Заходнія могілкі | |
196с | д/с Малінаўка-4 — С. Кавалеўскай | Панядзелак — пятніца 9.50 — 19.17 |
Тралейбусныя маршруты: | ||
10 | д/с Вяснянка — д/с Малінаўка-4 | |
25 | д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 | |
32 | ст. м. Пятроўшчына — д/с Малінаўка-4 | |
47 | д/с Малінаўка-4 — д/с Масюкоўшчына | |
52 | д/с Малінаўка-4 — Люцынская | |
53 | д/с Малінаўка-4 — д/с Зялёны Луг-6 | |
64 | д/с Малінаўка-4 — д/с Дружная | |
Найбліжэйшыя станцыі метро: станцыя Малінаўка |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Па адрасе праспект газеты «Звязда», насупраць дома № 32, к. 1 захаваўся курган, які датуецца XI ст. Курган быў абследаваны ў 1978 і 1980 гадах. Яшчэ адзін курган знаходзіцца насупраць дома № 26 па праспекце Любімава.[3]
У 1986 годзе было знойдзена селішча, якое датуецца X-XII ст. Селішча знаходзіцца ў кіламетры на паўднёвы ўсход ад дома № 26 па праспекце Любімава. Падчас земляных работ частка плошчы была разбурана.[3] Плошча, якая захавалася (каля 0,3 га) была абследавана ў 1986 годзе.
Побач з мікрараёнам знаходнзіцца парк імя Міхаіла Паўлава, які з усходу мяжуе з мікрараёнам Паўднёвы Захад. Праз парк працякае р. Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў. Парк быў закладзены ў першай палове 1990-х.
1 верасня 2012 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця парка. Парк з'яўляецца галоўнай адкрытай святочнай пляцоўкай Маскоўскага раёна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Станцыя метро «Малінаўка» адкрылася.
- ↑ Афіцыйная старонка ДП "Мінсктранс" Архівавана 28 снежня 2014..
- ↑ а б Юго-запад (руск.). ato.by.