Перайсці да зместу

Малінаўка (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Малінаўка»
руск.: Малиновка
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 3 чэрвеня 2014[1]
Праектная назва Універсітэт, Універсітэцкая
Раён Маскоўскі
Тып Мелкага закладання
Выхад да вуліц Дзяржынскага, Сяргея Ясеніна, Яна Чачота, Ежы Гедройца, Касманаўтаў
Наземны транспарт А: 28, 30с, 30а, 96, 97, 103, 104, 114с, 120, 132, 134с, 147, 156с, 170э
Т: 10, 25
Час адкрыцця 5:32—0:42
Код станцыі 110
Суседнія станцыі Пятроўшчына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

Малінаўка (трансліт.: Malinaŭka) — канцавая станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, знаходзіцца на перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага, вуліц Ясеніна і Яна Чачота, каля мікрараёнаў Малінаўка і Брылевічы. Адкрылася 3 чэрвеня 2014 года. Названа на памяць колішняй вёскі Малінаўкі, якая ўвайшла ў склад горада[2].

Будаўніцтва станцыі пачалося ў 2010 годзе. Архітэктар — Уладзімір Целяпнёў, скульптар — Максім Пятруль.

Праходка перагонных тунэляў ад станцыі «Пятроўшчына» да перасячэння з вуліцай Касманаўтаў вялося закрытым спосабам, ад скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў да станцыі «Малінаўка» — адкрытым спосабам.

Спачатку адкрыццё планавалася 7 лістапада 2013 года[3], аднак гэтаму перашкодзілі грунтавыя воды на месцы ракі Лошыцы[4]. Участак стаў самым складаным у гісторыі будаўніцтва Мінскага метрапалітэна. У кастрычніку 2012 — чэрвені 2013 гадоў праходчыкі-ўніверсалы змагаліся з грунтавымі водамі ў двух тунэлях. Амаль 700 чалавек працавалі на аб’екце ў тры змены і без выхадных. Нягледзячы на гэта, у самыя складаныя дні будаўнікі прасоўваліся наперад толькі на 1-1,5 метры[5][6].

У красавіку 2013 года шэраг беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў паведаміў, што імавернасці адкрыцця працягу першай лініі метро ад «Пятроўшчыны» да «Малінаўкі» ў лістападзе 2013 года амаль няма. 11 верасня 2013 года Мікалай Ладуцька паведаміў, што адкрыццё станцыі перанесена на май 2014 года[7]. 7 мая 2014 года старшыня Мінгарвыканкама паведаміў, што станцыя не будзе адкрыта ў названы час, а толькі цягам некалькіх тыдняў пасля 9 мая 2014 года.

23 мая 2014 года прайшоў пробны цягнік[8]. Адкрыццё станцыі адбылося 3 чэрвеня 2014 года а 15:00 па ўсходнееўрапейскім часе.

Пасажырапаток

[правіць | правіць зыходнік]

У першы год працы станцыяй карысталіся 32 тысячы пасажыраў штодзень. Тым часам загружанасць станцыі «Пятроўшчына» знізілася з 50 тысяч, да 32 тысяч адносна паказчыкаў першага года, калі яна была канцавой[9].

З’яўляецца адной з самых напружаных станцый на лініі.

Паводле скульптара Максіма Пятруля, у аснове мастацкай канцэпцыі ляжыць ідэя мемарыялізацыі вёскі, якая ўвайшла ў склад горада[2].

«Малінаўка» выяўляе сабой гай — калоны зроблены ў стылі дрэваў. На сцены нанесены раслінны арнамент з выявамі ягад маліны, а ў стылізаванай назве станцыі размешчаны птушкі малінаўкі (заранкі).

На станцыі з 9:00 да 16:00 можна пачуць спеў птушак малінавак (заранак). Запіс ўключае дзяжурны па станцыі ў інтэрвалах паміж прыбыццём цягнікоў. Працягласць спеву меней за хвіліну, пасажырам гэтая асаблівасць станцыі вельмі падабаецца[10].

Скульптар Максім Пятруль з’яўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцыі Малінаўка, спраектаванай архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На станцыі ажыццяўляецца ўкараненне твораў Петруля, такім чынам яна набыла экспазіцыйную функцыю, стала выставачнай пляцоўкай, альтэрнатыўнай традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўная задача твораў не столькі дэкаратыўная функцыя, як рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе як завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор»[11].

Зноскі

  1. http://www.belta.by/ru/all_news/regions/V-Minske-otkrylas-stantsija-metro-Malinovka_i_671303.html
  2. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2020. Праверана 25 верасня 2022.
  3. https://realt.onliner.by/2012/10/03/metro-34
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2022. Праверана 25 верасня 2022.
  5. https://ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/prichina-perenosa-srokov-stroitelstva-stancii-metro-malinovka-na Архівавана 12 красавіка 2016.
  6. https://realt.onliner.by/2014/06/03/metro-79
  7. https://realt.onliner.by/2013/09/11/metro-59
  8. http://freesmi.by/novost-dnya/142587
  9. https://mediaalyans.by/services/reklama-v-metro/reklamnye-plakaty-na-stantsiyah-i-v-perehodah-metro/st-m-petrovshhina/
  10. https://mag.relax.by/citynews/10606823-kogda-pojut-pticy-na-malinovke-kakije-sozvezdija-jesty-na-petrovshhine-i-kak-chasto-vorujut-grushi-na-grushevke-3-fakta-o-minskom-metro/
  11. Сайт минского метрополитена. Минский скульптор рассказал о том, как создавался образ станции «Малиновка» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 14 лютага 2015.