Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | za zaslugi | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. | ||
Падставы ўзнагароджання |
1. За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе і іншых галінах працоўнай дзейнасці; 2. за карысныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы; 3. за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту. |
||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» | ||
Малодшая | Медаль Францыска Скарыны | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меда́ль «За працо́ўныя заслу́гі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль прысуджаецца:
- За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе і іншых галінах працоўнай дзейнасці;
- за карысныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
- за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Нашэнне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «За працоўныя заслугі» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Медалі Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Медаль «За працоўныя заслугі» // Сайт «Узнагароды Беларусі»