Медыяна (статыстыка)
Медыя́на, 50-ы перцэнтыль, квантыль 0,5 — значэнне, якое дзеліць упарадкаваную выбарку або размеркаванне імавернасцей на дзве роўныя часткі: «верхнюю» і «ніжнюю». Значэнні элементаў выбаркі (або выпадковай велічыні) з «ніжняй» палавіны будуць не большыя за медыяну, а з «верхняй» — не меншыя за медыяну.
Многавымернае абагульненне медыяны — геаметрычная медыяна .
Азначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Для выпадковай велічыні
[правіць | правіць зыходнік]Медыянай выпадковай велічыні называецца такі лік , для якога выконваецца няроўнасць
дзе — функцыя размеркавання выпадковай велічыні ў пункце , — яе аднабаковы ліміт справа[заўв 1][2].
Калі функцыя размеркавання непарыўная, то няроўнасць у азначэнні спрашчаецца да роўнасці Калі такая ўмова справядліва для некалькіх пунктаў то ўсе яны ёсць медыянамі[3].
Для выбаркі
[правіць | правіць зыходнік]У статыстыцы, каб вылічыць медыяну, неабходна ўпарадкаваць элементы выбаркі ад найменшага да найбольшага і выбраць значэнне пасярэдзіне (напрыклад, медыяна выбаркі {3, 3, 5, 9, 11} роўная 5). Калі колькасць элементаў у выбарцы цотная, і нельга вылучыць нейкае адно значэнне «пасярэдзіне», то медыяна, звычайна, вызначаецца як сярэдняе з двух значэнняў «пасярэдзіне»[4] (напрыклад, медыянай выбаркі {3, 5, 7, 9} будзе (5 + 7) / 2 = 6).
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Для выпадковай велічыні з непарыўнай функцыяй размеркавання, медыяна мінімізуе абсалютны момант першага парадку [5].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Такое азначэнне мае месца, калі сама функцыя размеркавання вызначана як непарыўная злева.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ AP Statistics Review
- ↑ Звяровіч 2013, с. 131
- ↑ Звяровіч 2013, с. 131
- ↑ Weisstein
- ↑ Звяровіч 2013, с. 131-132
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- AP Statistics Review - Density Curves and the Normal Distributions(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 April 2015. Праверана 16 March 2015.
- Weisstein, Eric W.. Statistical Median . MathWorld.