Мікалай Ільіч Аладаў
Мікалай Ільіч Аладаў | |
---|---|
Мікалай Тарасікаў. «Партрэт М. І. Аладава», 1960 | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 (21) снежня 1890[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1972[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Q116878692? |
Маці | Q116878701? |
Жонка | Алена Васілеўна Аладава |
Дзеці | Вальмен Мікалаевіч Аладаў |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, выкладчык універсітэта, спявак |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікала́й Ільі́ч Ала́даў (1890, Санкт-Пецярбург — 4 лютага 1972) — беларускі савецкі кампазітар, педагог[4]. Народны артыст Беларусі (1955)[5]. Жонка — Алена Васільеўна Аладава, сын — Вальмен Мікалаевіч Аладаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1910 у Мікалай Аладаў скончыў навучанне ў Пецярбургскай кансерваторыі экстэрнам. З 1923 выкладае ў Дзяржаўным інстытуце музычнай культуры ў Маскве. У Мінску з 1924 года, адзін з арганізатараў Беларускай кансерваторыі, у 1944—1948 яе рэктар, прафесар. Уваходзіў у склад Беларускай песеннай камісіі[5].
У гады вайны, з 1941 па 1944, выкладаў у Саратаўскай кансерваторыі[6].
Імем М. Аладава названая музычная школа ў Мінску, усталяваная мемарыяльная дошка[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з заснавальнікаў сімфанічнага, кантатнага, харавога, камерна-інструментальнага і камерна-вакальнага жанраў беларускай музыкі[5].
Аўтар оперы «Андрэй Касцень» (1947), камічнай оперы «Тарас на Парнасе» (1927), кантаты «Над ракой Арэсай» і інш., дзесяці сімфоній, вакальных цыклаў на вершы Я. Купалы, М. А. Багдановіча, М. Танка, іншых музычных твораў[4][5].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Народны артыст Беларускай ССР (1955). Доўгі час памылкова лічылася, што М. Аладаў быў Народным артыстам СССР. Гэту інфармацыю афіцыйна абвергнуў аўтар сайта «Некропаль майстроў мастацтваў», які звязваўся для ўдакладнення са сваякамі кампазітара. Пасля атрымання інфармацыі старонка Аладава была выдалена з дадзенага сайта.
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1970)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1948)
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]-
Міхась Лісоўскі. Шарж на Мікалая Аладава
-
Паштовая марка да 125 гадоў з дня нараджэння
Зноскі
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1024896781 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Аладов Николай Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт. (стр. 400)
- ↑ а б в г д т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Музыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 1. А — Гонг. 1072 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1973
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 226. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 28. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984. — С. 80.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 96. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 17.
- Кулешова Г. Г. Н. И. Аладов: очерк жизни и творчества. — Л., 1970. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вечер, посвященный 120-летию со дня рождения Николая Аладова, прошел в Минске(недаступная спасылка) (руск.)
- ПОЛИФОНИЯ В ТВОРЧЕСТВЕ Н. И. АЛАДОВА (руск.)
- Аўдыёзапісы М. Аладава
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 21 снежня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Памерлі 4 лютага
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Кампазітары СССР
- Кампазітары XX стагоддзя
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі СССР
- Рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Асобы на марках