Перайсці да зместу

Мілтан Фрыдман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілтан Фрыдман
Milton Friedman
Дата нараджэння 31 ліпеня 1912(1912-07-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 2006(2006-11-16)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Rose Friedman[d]
Дзеці David D. Friedman[d] і Jan Martel[d]
Род дзейнасці эканаміст, статыстык, выкладчык універсітэта, эсэіст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сайман Кузнец
Вядомыя вучні Гэры Бекер і Phillip D. Cagan[d]
Вядомы як стваральнік тэорыі манетарызму, родапачынальнік чыкагскай школы
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілтан Фрыдман (англ.: Milton Friedman; 31 ліпеня 1912, Бруклін — 16 лістапада 2006) — амерыканскі эканаміст, вядомы сваімі працамі ў мікраэканоміцы, макраэканоміцы, гісторыі эканомікі, статыстыцы, а таксама актыўнай абаронай эканамічнага і палітычнага лібералізму.

У сваёй працы Капіталізм і свабода (1962) ён заклікаў да мінімізацыі ролі ўраду ў свабодным рынку дзеля палітычнай і грамадскай свабоды. У 1976 годзе Фрыдман стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1976) «за дасягненні ў даследаванні спажывецтва, гісторыі грашовага абарачэння, а таксама за практычную дэманстрацыю складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі»[15].

Мілтан Фрыдман нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беднай сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Украіны. Скончыў Універсітэт Рутгерса з дыпломам па матэматыцы. Працягнуў навучанне ў Чыкагскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.

З 1937 г. працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў.

У 1946 г. атрымаў ступень доктара ў Калумбійскім універсітэце.

Пад час Другой сусветнай вайны працаваў у міністэрстве фінансаў ЗША, потым у складзе групы даследчыкаў-статыстыкаў, што выконвалі замову міністэрства абароны.

У 1946 стаў прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта, дзе працаваў да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе. Якраз у той перыяд сфарміравалася так званая Чыкагская эканамічная школа, яскравым прадстаўніком якой быў сам Фрыдман.

Быў кансультантам урада ЗША па Плане Маршала, эканамічным саветнікам прэзідэнтаў Ніксана і Рэйгана. Вёў калонку ў часопісе Newsweek у 19661984. Працаваў у Гувераўскім універсітэце рэвалюцыі, вайны і міру пры Стэнфардскім універсітэце.

Жонка Мілтана Фрыдмана Роза Фрыдман і яго сын Дэвід Фрыдман таксама з’яўляюцца вядомымі эканамістамі-лібераламі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдман стаў вядомым праз распрацаваную ім Колькасную тэорыю грошай, паводле якой грашовае абарачэнне вызначае намінальны кошт вытворчасці. Мілтан Фрыдман лічыцца адным з пачынальнікаў тэорыі манетарызму, якая прызнавала кіраванне грашовым абаротам найважнейшым фактарам кіравання эканомікай.

Таксама важным унёскам Фрыдмана ў развіццё эканамічнай навукі ёсць яго праца над функцыяй спажывання і гіпотэзай перманентнага даходу (1957), крытыка мадэлі крывой Філіпса і распрацоўка канцэпцыі натуральнага ўзроўню беспрацоўя (1968).

Кнігі і артыкулы для шырокай аўдыторыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Roofs or Ceilings?: The Current Housing Problem разам з Джорджам Дж. Стыглерам. (Foundation for Economic Education, 1946)
  • Capitalism and Freedom ISBN 0-226-26401-7 (1962)
  • Social Security: Universal or Selective? разам з Уілбурам Дж. Когенам (1972)
  • There’s No Such Thing as a Free Lunch (1975), калонкі з Newsweek
  • Free to Choose: A personal statement, разам з Розай Фрыдман, (1980)
  • The Case for Overhauling the Federal Reserve, 1985, Challenge
  • Economic Freedom, Human Freedom, Political Freedom ISBN 1-883969-00-X (1992), памфлет
  • The Drug War as a Socialist Enterprise, Фрыдман пра свабоду і наркотыкі, 1992
  • Two Lucky People: Memoirs (разам з Розай Фрыдман) ISBN 0-226-26414-9 (1998)
  • George Stigler: A Personal Reminiscence, Journal of Political Economy Vol. 101, No. 5 (Oct., 1993), pp. 768—773 JSTOR
  • George J. Stigler, 1911—1991: Biographical Memoir, 1998
  • Money Mischief: Episodes in Monetary History ISBN 0-15-162042-3 (1994)
  • The Case for Free Trade with Rose Friedman, 1997, Hoover Digest
  • Reflections on A Monetary History, The Cato Journal, Vol. 23, 2004

Зноскі

  1. Milton Friedman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Milton Friedman // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Milton Friedman, economist, dies aged 94 // Financial TimesNikkei Inc., 2006. — ISSN 0307-1766; 1476-8844
  4. Rockoff H. Milton Friedman // Friedman, Milton (31 July 1912–16 November 2006) // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2001952 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Архіў Інтэрнэту — 1996.
  6. http://www.legacy.com/obituaries/sfgate/obituary.aspx?pid=173292483
  7. Find a Grave — 1996. Праверана 11 студзеня 2022.
  8. Pinochet - Thatcher's ally // BBC News Online — 1998.
  9. Brooklyn College Firsts: Marshall and Rhodes // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1991. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  10. NNDB — 2002.
  11. Scientific Legacy DatabaseInstitute of Mathematical Statistics. Праверана 16 снежня 2022.
  12. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
  13. Архіў Інтэрнэту — 1996. Праверана 14 верасня 2023.
  14. https://phillysoc.org/about/distinguished-members Праверана 14 верасня 2023.
  15. Nobelprize.org