Міхнавічы (Бярозаўскі раён)
Вёска
Міхнавічы
|
Міхнаві́чы[1] (трансліт.: Michnavičy, руск.: Михновичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 22 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1864 годзе вёска ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, пазначана пад назвай Міхневічы. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, пазначана пад назвай Міхневічы, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.
З 1925 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 8 жыхароў, на фронце загінулі 11 воінаў-землякоў.
З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце (з 1977 Нарутавіцкі)[2]. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе «Кастрычнік».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень. Да яе з усходняга боку прымыкаюць 2 завулкі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 36 двароў, 266 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 25 двароў, 47 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мі́хнавічы, Міхне́вічы
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх