Нацыянальны марскі музей (Гданьск)
Нацыянальны марскі музей (Гданьск) | |
---|---|
Заснаваны | 1960 |
Адкрыты | 1962 |
Месцазнаходжанне | ul. Ołowianka 9-13, 80-835, Гданьск, Польшча |
Дырэктар | Ежы Літвін |
nmm.pl/en/ (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны марскі музей у Гданьску — музей і навукова-даследчая ўстанова ў г. Гданьск, Польшча.
Створаны ў 1960 годзе. Размешчаны ў наш час у некалькіх гістарычных будынках у цэнтры горада: Вялікім Жураве — старадаўніх гарадскіх і партовых варотах з функцыяй пад'ёмнага механізму 1444 г. і трох партовых збожжасховішчах XV—XVII стст. якія носяць назвы: Медзь (Miedź), Панна (Panna) і Аліўскі (Oliwski); таксама мае філіялы:
- Музей Рыбалоўства ў г. Хель,
- Музей Віслы ў г. Тчэў
- Параход-музей «Sołdek»
- паруснік-музей «Dar Pomorza».
Зборы Марскога музея звязаны з гісторыяй портаў, караблебудаваннем, мараплаўствам і гандлем. Сярод экспанатаў — помнікі даўніны суднаверфяў, берагавой аховы, марской выратавальнай справы, прадметы абсталявання караблёў, старадаўнія навігацыйныя інструменты, прывадныя механізмы, стралковая і карабельная зброя і г.д.
Маецца цікавая калекцыя мадэляў старажытных славянскіх ладдзяў, сярэднявечных данцыгскіх і эльблонгскіх суднаў, ваенных караблёў XVI—XVII стст., польскіх пасажырскіх і гандлёвых суднаў 1920—1939 гг. і пабудаваных пасля 1945 рачных суднаў і буксіраў. Ёсць у музеі таксама калекцыя суднаў з Акіяніі, Індакітая і Афрыкі.
У экспазіцыі музея прадстаўлены прадметы з яхты «Dal», на якой Анджэй Багамолец, першым сярод польскіх яхтсменаў перасек Атлантыку, а таксама з яхты «Polonez», на якой Кшыштаф Бараноўскі ў адзіночку здзейсніў падарожжа вакол свету.
Вялікае месца ў калекцыі займаюць экспанаты, звязаныя з марскім мінулым вядомага пісьменніка Джозефа Конрада (Кажэнёўскага).
Дзякуючы дзейнасці працаўнікоў музея па даследаванні марскога дна, у яго калекцыі маецца шэраг прадметаў, паднятых з патанулых караблёў, напрыклад, бронзавыя гарматы і артылерыйскія ядры з загінулага пад Алівай у 1627 шведскага судна «Solen».
Тутака ж прадстаўлены творы мастацтва на марскую тэматыку, палотны вядомых жывапісцаў, сярод якіх, Леон Вычулкоўскі, Юліян Фалат, Зоф'я Стрыенска і інш.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны марскі музей (Гданьск)
- Сайт Цэнтральнага Марскога музея ў Гданьску Архівавана 16 кастрычніка 2008. (польск.)