Перайсці да зместу

Малы млын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Малы млын
польск.: Mały młyn
54°21′17″ пн. ш. 18°39′03″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Гданьск
Будаўніцтва 13911407 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малы млын (польск.: Mały młyn) — гістарычны будынак у Старым горадзе Гданьска. Пабудаваны як амбар. Сваю сучасную назву «Малы млын» атрымаў памылкова з-за пэўнага падабенства з Вялікім млынам.

Быў узведзены на скляпеннях над Радуньскім каналам, выкапаным у сярэдзіне XIV стагоддзя, каля касцёла Святой Кацярыны. Мураваны гатычны будынак з двухсхільным дахам, крытым чарапіцай, быў пабудаваны каля 1400 года (паміж 1391 і 1407 гадамі). Ён не працаваў як млын, а служыў сховішчам для прадуктаў (амбарам). Перабудаваны ў XV стагоддзі. Усходняя франтонная сцяна была ўмацавана масіўнымі контрфорсамі, а паўднёвае ўзвышэнне (знаходзіцца на востраве Млын) пераабліцоўвалася. У XVIII стагоддзі быў зроблены падмурак. У канцы ХІХ стагоддзя былі выразаныя прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы з перамычкамі, умацаванымі сталёвымі бэлькамі. Будынак быў разбураны ў 1945 годзе. У выніку пасляваеннай рэканструкцыі ён быў пазбаўлены гатычнага ўсходняга фасада і атрымаў занадта высокую форму даху. Перабудаваны, з 1967 годзе. У ім месціцца гданьскае аддзяленне Польскага таварыства рыбалоўства (так званы Дом рыбалова).