Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы (Гданьск)
| Сабор | |
| Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы | |
|---|---|
| польск.: Konkatedra św. Bartłomieja i Opieki Najświętszej Bogurodzicy | |
| | |
| 54°21′26″ пн. ш. 18°39′02″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | Гданьск |
| Канфесія | грэка-каталіцтва |
| Епархія | Ольштынска-Гданьская епархія |
| Тып будынка | базіліка |
| Статус | конкафедральны сабор |
| Сайт | cerkiew.gdansk.domiwka.info |
Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы (польск.: Konkatedra św. Bartłomieja i Opieki Najświętszej Bogurodzicy) — грэка-каталіцкі храм у Старым горадзе Гданьска.
Пабудаваны ў гатычным стылі ў XV стагоддзі. Вежа датуецца 1591—1600 гадамі, цяперашні купал пабудаваны ў 1982 годзе, партал — у 1647 годзе. Унутры ў адпаведнасці з усходне-хрысціянскай традыцыцяй знаходзіцца іканастас.
З 1524 года да знішчэння ў 1945 годзе гэта быў лютэранскі храм. Пасля рэканструкцыі храм належаў езуітам да 1990 года. З 31 студзеня 2001 года храм быў конкафедральным (другім па значнасці пасля кафедральнага) саборам Уроцлаўска-Гданьскай епархіі.
Грэка-каталіцкая парафія ў Гданьску існуе з 1957 года. З 2020 года яна належыць да Ольштынска-Гданьскай епархіі.
На плошчы перад саборам усталяваны помнік Святому Уладзіміру, адкрыты ў 2015 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы (Гданьск)
