Гданьск-Галоўны
Станцыя | |
Гданьск-Галоўны | |
---|---|
Польская чыгунка | |
Аператар | PKP POLSKIE LINIE KOLEJOWE S.A.[d] і Хуткая гарадская чыгунка ў Труймясце |
Дата адкрыцця | 1870 |
Ранейшыя назвы | Danzig hauptbahnhof |
Размяшчэнне | Гданьск (Стары горад) |
Код у «Экспрэс-3» | 5100750 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гданьск-Галоўны (польск.: Gdańsk Główny) — чыгуначная станцыя, размешчаная ў гістарычным цэнтры Гданьска. Буйнейшы транспартны вузел Труймяста.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Абслугоўвае як гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія, так і міжнародныя лініі. На станцыі спыняюцца пасажырскія цягнікі ўсіх катэгорый. Па класіфікацыі Польскай чыгункі мае вышэйшую катэгорыю "Прэміум". У 2018 годзе станцыя абслугоўвала каля 22 200 пасажыраў за дзень, што пазволіла ёй заняць 11-е месца ў Польшчы.
Станцыя з'яўляецца часткай важнага чыгуначнага, трамвайнага і аўтобуснага транспартнага вузла. Будынак чыгуначнага вакзалу спалучаецца падземным пераходам з аўтавакзалам "Гданьск", а таксама з прыпынкамі трамваяў і гарадскіх аўтобусаў.
Прадстаўнічы і прасторны будынак вакзалу быў пабудаваны ў 1894–1900 гадах у стылі так званага «гданьскага Адраджэння». Гэта сумесь з эклектычных формаў Рэнесансу і Барока. Іншыя будынкі па цотным баку вуліцы Падвалы Гродскія (будынак Цэнтральнага атэля і інш.), пабудаваныя ў той самы час, утвараюць з ім адзіны архітэктурны ансамбль. 50-метровая вежа з гадзінам, пабудаваная ў 1898–1899 гадах, сваімі формамі адсылае да архітэктуры царквы Святой Кацярыны ў Старым горадзе. У 2014 годзе пачалася чарговая рэканструкцыя станцыі і вакзалу.
Лініі чыгункі
[правіць | правіць зыходнік]На станцыі сустракаюцца 5 чыгуначных ліній. Усе яны стандартнай каляіны 1435 мм, электрыфікаваныя. Найбольш важнымі з іх з'яўляюцца лініі да станцый Варшава-Усходняя і Старгард, якія інтэнсіўна выкарыстоўваюцца як у пасажырскіх, так і ў грузавых перавозках. На мясцовым узроўні вялікае значэнне мае прыгарадна-гарадская лінія на Румю прад Гдыню. Акрамя таго, на станцыі пачынаюцца дзве паралельныя аднапутныя лініі ў бок Новага порту (у асноўным грузавыя перавозкі) і пасажырская лінія, якая ідзе ў гарадскі раён Бжэзьна і выкарыстоўваецца час ад часу падчас спартыўных спаборніцтваў і выстаў (прыпыначны пункт Гданьск-Стадыён-Экспа).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гданьск-Галоўны