Доўгая набярэжная (Гданьск)
Доўгая набярэжная Гданьск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Гданьск |
Раён | Гістарычны цэнтр |
Працягласць | 480 м |
Ранейшыя назвы | Доўгі мост |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Доўгая набярэжная (польск.: Długie Pobrzeże) — набярэжная ў гістарычным цэнтры Гданьска на тэрыторыі Галоўнага горада, якая цягнецца ўздоўж заходняга берага ракі Матлавы. Уздоўж вуліцы размешчаны гарадскія брамы, характэрныя для старажытнай гданьскай архітэктуры.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Першыя звесткі пра прыстань на гэтым беразе Матлавы адносяцца да XIV стагоддзя. На месцы сённяшняй набярэжнай стагоддзямі стаялі не злучаныя паміж сабой драўляныя платформы рознай вышыні для разгрузкі судоў. У XVII стагоддзі іх аб'ядналі ў адзін мост. Пасля Другой сусветнай вайны вуліцу перабудавалі з бетонных элементаў і абліцавалі паліраваным мармурам.
6 мая 2019 года ў сувязі з будаўніцтвам пешаходнага моста да паўночнага мыса вострава Збожжасховішчаў частка пешаходнай набярэжнай ля ракі абрынулася. Пасля аналізу пашкоджанняў было ўстаноўлена, што асноўнай прычынай здарэння з'яўляецца знос матэрыялу. Незалежна ад гэтай падзеі, у кастрычніку 2019 года планавалася распачаць рэканструкцыю набярэжнай з тэрмінам завяршэння да лістапада 2022 года. У планах — новы брук з кубоў і пліт, рэканструкцыя апорных сцен і новыя элементы малой архітэктуры. Але ў рэшце было вырашана, што аднаўленню паверхні будзе папярэднічаць рэканструкцыя набярэжнай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Доўгая набярэжная (Гданьск)