Крэпасць Віслаўйсце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Крэпасць Віслаўйсце
Twierdza Wisłoujście
54°23′45″ пн. ш. 18°40′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Гданьск
Першае згадванне 1482
Дата заснавання 1482
Статус Музей
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крэпасць Віслаўйсце (польск.: Twierdza Wisłoujście) — гістарычная крэпасць у Гданьску, якая раней размяшчалася ля галоўнага ўваходу ў гданьскі порт у месцы ўпадзення галоўнага рукава Віслы ў Балтыйскае мора. Важнейшымі яе задачамі былі кіраванне гандлёвымі судамі, іх ахова і навігацыя пры святле маякоў, а таксама да ХІХ стагоддзя яна мела ваеннае значэнне.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У будаўніцтве крэпасці можна ўбачыць розныя архітэктурныя стылі (пачынаючы з готыкі), тэхнікі і будаўнічыя матэрыялы. Гэта звязана з тым, што на працягу многіх стагоддзяў крэпасць адбудоўвалася пасля кожнага разбурэння. Сэрцам крэпасці з'яўляецца цыліндрычная вежа (у цяперашні час без аздаблення), якая служыла маяком да 1758 года. Яна акружана мурам, па вонкавым перыметры да якога прымыкаюць афіцэрскія дамы. Вакол мура быў пабудаваны чатырохвежавы форт, унутр якога вядзе брама. З паўночнага захаду крэпасць прымыкае да Мёртвай Віслы, а з іншых бакоў яе абараняе вал з бастыёнамі.

Да 1889 года вяршыняй вежы быў познябарочны купал 1721 года. Пасля таго, як ён згарэў у пажары, выкліканым ударам маланкі, купал быў адноўлены ў выглядзе пакрытага шыферам конусу, які захаваўся да 1945 года. Таксама на вежы быў гадзіннік XVIII стагоддзя. У 1945 годзе вежа, бастыёны, афіцэрскія дамы і верхнія паверхі казарм былі амаль цалкам знішчаны артылерыйскімі снарадамі. Пацярпелі і сцены форта. У 1959 годзе крэпасць была ўнесена ў рэестр помнікаў і пачаліся інвентарна-праектныя работы па рэканструкцыі комплексу.

Крэпасць, якая з'яўляецца філіялам Музея Гданьска, можна наведаць з мая па верасень. Штогод тут праводзяцца пастаноўкі марскіх баёў, сустрэчы з групамі гістарычных рэканструкцый, майстэрні старых рамёстваў, канферэнцыі і лекцыі. Гэта адно з самых вялікіх месцаў зімоўкі кажаноў у Паморскім ваяводстве.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]