Касцёл Святой Троіцы (Гданьск)
| Касцёл | |
| Касцёл Святой Троіцы | |
|---|---|
| польск.: Kościół Świętej Trójcy | |
| | |
| 54°20′45″ пн. ш. 18°38′49″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | Гданьск |
| Канфесія | каталіцызм |
| Епархія | Гданьская архідыяцэзія |
| Тып будынка | базіліка |
| Архітэктурны стыль | готыка |
| Дата заснавання | 1514 |
| Будаўніцтва | 1422—1433 гады |
Касцёл Святой Троіцы (польск.: Kościół Świętej Trójcy) — старажытны касцёл у Гданьску.
Гэта познегатычны храм, узведзены для манахаў-францысканаў, якія асяліліся ў 1419 годзе на гданьскім Старым прадмесці. Касцёл з'яўляецца часткай былога кляштарнага комплексу канвентуальных францысканцаў, які ўключае капліцу Святой Ганны, фахверкавы дом і кляштарныя пабудовы, якія прымыкаюць да храма з поўдня з панадворкам. Пасля Рэфармацыі ў 1522 годзе тут былі створаны Гданьская акадэмічная гімназія і бібліятэка. Пасля 1872 года гэта сядзіба гарадскога музея, цяпер філіял Нацыянальнага музея. Храм з'яўляецца каштоўным творам мураванага дойлідства перыяду позняй готыкі з характэрнымі ступеньчатымі франтонамі фасада нефа і прэзбітэрыя і невялікімі вежамі, кантрастуючымі з масіўным корпусам касцёла.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святой Троіцы (Гданьск)
