Помнік абаронцам узбярэжжа
Славутасць | |
Помнік абаронцам узбярэжжа | |
---|---|
польск.: Pomnik Obrońców Wybrzeża | |
54°24′24″ пн. ш. 18°40′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Гданьск |
Будаўніцтва | 1964—1966 гады |
Вышыня | 25 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік абаронцам узбярэжжа (польск.: Pomnik Obrońców Wybrzeża) — помнік у Гданьску на паўвостраве Вестэрплятэ, ля ўваходу ў марскі порт. Помнік у выглядзе кургана (не называецца курганам) з абеліскам вышынёй 25 метраў усталяваны ў памяць абаронцаў польскага ўзбярэжжа Балтыйскага мора ў верасні 1939 года.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Ініцыятарам будаўніцтва выступіла Рада аховы памяці змагання і пакутніцтва. Помнік складаецца з 236 гранітных блокаў, дастаўленых з кар'ераў у Стшэгаме і Бораве, агульнай вагой 1 150 тон. Ён упрыгожаны барэльефамі і надпісамі. Тэксты ўспамінаюць абарону польскага ўзбярэжжа ў 1939 годзе ад нацыстаў, назвы месцаў марскіх бітваў Другой сусветнай вайны, у якіх удзельнічалі польскія маракі і салдаты. На вяршыні помніка — фігуры матроса і салдата. Форма помніка нагадвае вышчэрблены штык, уторкнуты ў зямлю. Сем свечак ля падножжа помніка адзначаюць сем дзён абароны Вестэрплятэ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік абаронцам узбярэжжа